it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Сту 11

Сэрца славутага святара спынілася на 85-м годзе жыцця


Калі з’явілася паведамленне пра смерць ксяндза Юзафа (Юозаса) Булькі, я адразу зразумеў, што напішацца не некралог.
Чытаць далей »

Тэгі:

Сту 09

Ксёндз Юзас Булька зь вёскі Мосар на Глыбоччыне (які стварыў вось гэтую прыгажосьць ) памёр сёньня ў Менску пасьля паўторнай апэрацыі на сэрца.
Славутаму ксяндзу ішоў 85-ы год, аднак памёр ён ня толькі ад старасьці — ўвесь 2009 год некалькі ашавуркаў зь ліку маіх “калегаў” мэтанакіравана травілі ксяндза ў сваіх публікацыях.
Я веру, што час і лёс дасьць усяму сваю ацэнку. Што душа ксяндза Булькі, які столькі зрабіў для Беларусі, знойдзе спакой у найлепшым куточку Раю.
Ксёндз Булька ёсьць для мяне адзіным прыкладам таго, як асобна ўзяты чалавек можа стварыць у сёньняшняй Беларусі кавалачак сапраўднага Эдэму.
Яго ніхто не заменіць тут.
Шчыра смуткую і запальваю сьвечку ў сьветлую памяць ксяндза Юзаса Булькі.
Ламлю запаленую сьвечку тым, хто наблізіў ягоную сьмерць.

Пахаваньне Юзаса Булькі адбудзецца 11 студзеня ў Мосары. Пачатак імшы аб 11-й гадзіне.

Тэгі:

Кас 19

img_9879

Барыс Васільевіч памёр учора, на 84-м годзе жыцьця.
мы, журфакаўцы, запомнілі яго як мастадонта беларускай журналістыкі, дыназаўра, якога нам пашчасьціла прыспець.
мне заўжды здавалася, што сёньня няма такіх вось журналістаў-волатаў, а ёсьць журналісты-бегуны, якім вечна няма калі. Барыс Васільевіч ніколі нікуда не сьпяшаўся, разважліва адказваў на пытаньні, вучыў накс, студэнтаў.
а мы не хацелі вучыцца, бо думалі, што і так ужо ўсё ведаем.
так часта бывае — з творамі і з людзьмі. чытай і глядзі зараз, а разумець будзеш пасьля.
я пасьпеў павучыцца ў Барыса Стральцова, але разуменьне кошту гэтых лекцый толькі пачынае прыходзіць.

Тэгі:

Жні 31

dima

яму было ўсяго 47 гадоў…

Тэгі:

Жні 31

Палкоўнік Аляксандр Марфіцкі і палкоўнік Аляксандр Жураўлевіч коштам сваіх жыцьцяў адвялі самалёт СУ-27 ад жылых дамоў у часе авіяшоу ў Польшчы. У выніку катастрофы абое загінулі.

Вечная слава Героям Беларусі…
свечка

Тэгі:

Жні 27

sergei_mihalkov_b
Аўтар “Дзядзі Сьцёпы”, гімнаў СССР і Расеі памёр у Маскве на 97-м годзе жыцьця.

Тэгі:

Жні 05

d188d0b0d182d0bed0bd

Уладзімер Шатон — чалавек, які пераклаў “Песьню пра зубра” на беларускую, а вялікія ўрыўкі “Новай зямлі” — на лацінскую, і шмат-шмат чаго яшчэ. Чалавек, які мог размаўляць на лацінскай мове, а агулам валодаў 16-ю мовамі сьвету. Ён выкладаў у Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа, дзе я вучыўся, а таксама ў Лінгвістычным унівэрсытэце.
Калі я паступіў у Ліцэй, то ўражаны быў словамі шаноўнага Лявона Баршчэўскага: “Шатон можа японскую мову выкладаць па-нямецку”.
Мне не давялося вучыцца ва Ўладзімера Шатона, але я ганаруся ўжо тым, што бачыў яго.
Зямля пухам.

Тэгі:

Чэр 26

jackson
29 жніўня каралю поп-музыкі і плястычных апэрацыяў споўніўся б 51 год.

+ цікавы камэнтар Максіма Кананенкі з інтэрнэт-выданьня “Взгляд”
Чытаць далей »

Тэгі:

Лют 14

учора ня стала пісьменьніка Валянціна Тараса. за некалькі дзён да гэтага ён сустрэў свой 79-ы дзень народзінаў. няхай беларуская зямля будзе яму мяккай.

здымак зроблены 5 красавіка 2006 года на зьезьдзе незалежнага Саюза пісьменьнікаў у Доме літаратара

Тэгі:

Сту 03

Мікалай Кандрычын быў намесьнікам дэкана Факультэта філасофіі й сацыяльных навук БДУ. Яму быў усяго 51 год. Ён памёр у ноч на 31 сьнежня.

Мне давялося гутарыць асабіста з гэтым чалавекам толькі аднойчы — гэтым летам. Я прыйшоў да яго й папрасіў распавесьці, якім чынам зьдзяйсьняецца перавод з аднаго факультэта на другі (Настачка якраз пераводзілася сюды з філфака). Іншы чалавек, як гэта звычайна робяць нашыя шэрыя савецкія выкладчыкі, адказаў бы: пачытай правілы, там усё напісана. Кандрычын не пашкадаваў тады некалькі хвілін, каб коратка ды зразумела абмаляваць мне працэс пераводу.

Я чамусьці запомніў гэта, я ўвогуле заўважаю такую драбязу.

Пасьля я сустракаў яго некалькі разоў у факультэцкіх калідорах, і заўжды адзначаў для сябе, наколькі годна, інтэлігентна, стылёва і па-эўрапейску выглядае гэты намесьнік дэкана.

Я шмат чуў пра яго ад Настачкі — зь першых жа дзён яе навучаньня. Чуў, што ён строгі. Чуў, што ўсе баяцца здаваць яму іспыт. Але ніколі я не пачуў пра Мікалая Кандрычына дрэннага ці зьняважлівага слова. Усе як адзін прызнавалі, што свой прадмет — філасофію — ён ведае дасканала й выкладае геніяльна. Бадай, гэта рэдкі выпадак, калі студэнты сапраўды любяць, паважаюць і ганарацца сваім выкладчыкам. На жаль, гэта рэдкасьць для сучаснага студэнцтва, бо з большасьці выкладчыкаў кпяць з прычыны й без.

Нягледзячы на зьнешнюю сур’ёзнасьць Кандрычына, я неаднойчы чуў, што ён — першы дарадца й памочнік студэнта ў любой складанай сытуацыі.

І яшчэ. Я ніколі ня бачыў, каб студэнты шчыра, сьлязьмі плакалі па сьмерці свайго выкладчыка. Неяк не прынята гэта ў наш жорсткі час. А тут плакалі — і казалі абсалютна непадробныя, недзяжурныя словы.

Сьветлая памяць гэтаму сьветламу чалавеку — Мікалаю Кандрычыну.

Тэгі: