it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Сту 18

вось такая морква вырасла каторага году на палетках вёскі Бабовішчы Слуцкага раёну Менскай вобласьці, дзе нарадзілася мая бабуля.

просьба пісаць у камэнтах — каму што нагадвае — толькі не-відавочныя варыянты ;)

Тэгі:

Сту 17

кніга захоўваецца ў музэі менскай школы №199, дзе створаны музэй Пімена Панчанкі

Тэгі:

Сту 13

Усе творы Ўладзімера Караткевіча, як і іншых пісьменьнікаў, што працавалі за савецкім часам, кранула рука цэнзара. І часам кранула істотна. Рана ці позна гэтыя творы, асабліва знакавыя і важныя, трэба будзе перадрукоўваць нанова — без гэтых правак, месцамі абсалютна ідыёцкіх і недарэчных, парою проста “ідэалягічна вывераных” у духу часу.

Працую зараз з рукапісам “Ладзьдзі Роспачы”, рыхтуючы яго для ўнікальнага выданьня (прачытаць пра яго і ахвяраваць можна ТУТ ). Правак ха-апае!

Вось толькі некалькі зь іх.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Сне 16

купрын1

У букіністычнай краме парадаваў сябе новай кніжкай — А.И. Купринъ, полное собраніе сочиненій, томъ 1 книга2, Безплатное приложеніе къ “НИВЕ”, 1912 год

Гэтыя старыя, дарэвалюцыйныя кнігі маюць нейкую сваю сілу і шарм — ня важна, Купрын гэта ці Дастаеўскі. Я чытаю іх вельмі асьцярожна — і ўяўляю, як 100 гадоў таму гэтая кніга ўспрымалася як навінка, перадавалася з рук у рукі, магла паўплываць на чыйсьці лёс ці сьвядомасьць. Я думаю, як праз 100 гадоў гэтак сама будуць купляць у букіністычнай краме кнігі сёньняшнія.
Вось толькі ці пачытаюць тагачасныя беларусы па-беларуску?..
Чытаць далей »

Тэгі:

Сне 09

luchanok.jpg

нядаўна мне давялося быць у гасьцях у Ігара Лучанка. хто б там што ні казаў, Лучанок — геніяльны кампазытар. сярод астатняга, ён паказаў мне варыянты Гімна Беларусі (ён быў у камісіі па вызначэньні гімна. забудзем на хвіліну пра тое, што яны выбралі). тэкст напісаў Леанід Дранько-Майсюк, музыку ён, Лучанок. скажу шчыра, калі Лучанок зайграў гімн, я інстынктыўна падняўся… чорт, ну мог жа ў нас быць нармалёвы гімн!..

ЭКСКЛЮЗЫЎ! ПАСЛУХАЙЦЕ ГІМН!

[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/12/gimn_luchanok.mp3]

СПАМПАВАЦЬ

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Сне 05

мірскі_замак

Цэлую сэрыю ўнікальных здымкаў сасканаваў учора ў пані Эльжбеты Радзівіл. Яшчэ ў 1927 годзе бацька падараваў Бэтцы на дзесяцігодзьдзе фотаапарат. З таго часу пані Эльжбета ўсё жыцьцё фатаграфуе. На вялікі жаль, яе перадваенныя здымкі Нясьвіжа загінулі ў часе шматлікіх пераездаў, вайны ды іншых жыцьцёвых абставінаў. А гэтыя захаваліся сапраўдным цудам, як маленькія слайды.
Пані Эльжбета прыязджала ў Мірскі замак некалькі разоў — разам з бакькам гасьцявала ў князя Міхала Сьвятаполк-Мірскага. І запомніла, як князь казаў ёй: “Бэтка, твае вочы нагадваюць мне фіялкі!..”

Тэгі: , ,

Ліс 30

nils

Гэтую працу Нільса фон Нільсана я набыў на бэрлінскай барахолцы ў раёне станцыі Tiergarten. Праца датаваная 1945 годам, захавалася ў прыстойным стане, старой рамачцы. На запыт у нэце вылятае толькі нямецкі матэматык, якога так звалі. Ці гэта ён маляваў у вольны час, ці гэта цёзка незагуглены патрапіўся — ня ведаю. Аднак гляджу на гэтую карцінку і разумею, што яна — ужо гісторыя…

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Ліс 22

мулявін

гэты здымак зроблены абсалютна выпадкова ў чэрвені 2001 года. я ішоў у Дом прэсы — і пабачыў, як з дзьвярэй выходзяць “Песьняры” ў поўным складзе (у іх была там прэсавая канфэрэнцыя). выходзяць — і разыходзяцца ў розныя бакі.
да каго падбегчы па аўтограф і здымак на памяць? зразумела, да Уладзімера Мулявіна!..
так я здабыў здымак зь легендарным музыкам, якога бязьмежна люблю і паважаю.
а праз паўтара гады Мулявіна ня стала…

Тэгі: ,

Ліс 20

nagbom4

Яшчэ адным бясцэнным экзэмплярам папоўнілася мая калекцыя рарытэтаў. Мой старэйшы сябар і калега Юрась Бушлякоў прэзэнтаваў мне такую вось кніжачку Рыгора Барадуліна 1963 году выданьня.

Спадар Юрась набыў гэтую кніжачку некалі ў букіністычнай краме, але, ведаючы маю любоў і пашану да Дзядзькі Рыгора, саступіў рарытэт мне. За што я бязьмежна спадару Юрасю ўдзячны!

Гэта адная зь першых кніг Рыгора Барадуліна. Тым ня меньш, ужо там былі зьмешчаны некаторыя вершы, якія сталі клясычнымі: “Слаўлю чысты абрус”, “Куліна”, “Сафійка”, “Я — сын зямлі…”…

Рыгор Барадулін — нямногі з нашых паэтаў, якія паўсталі ў савецкі час, але якім і цяпер ня сорамна за першыя кніжкі.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Кас 25

Разьбіраючы дакумэнты, знайшоў гэты вось дарагі для мяне верш Рыгора Барадуліна.
Напісаў яго Дзядзька Рыгор з нагоды майго ўступленьня ў Саюз беларускіх пісьменьнікаў у 2006 годзе (той Саюз, дзе былі Колас і Купала, а не каторы стварыў чаргаўнец і кучка ашавуркаў).
Верш — зь непаўторнай, чыста барадулінскай іроніяй :)
барадулін_саюз

Тэгі: , ,