it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Лют 08

гэты факт, безумоўна, вядомы дасьледчыкам. а для мяне — стаў маленькім адкрыцьцём і шчырасьцю.

на здымку — інтэр’ер закрысьця дамавой капліцы Нясьвіскага замку, 1897 год. бачыце карціну справа — жанчына з крыжом у руках?

дык вось, аказалася, што гэта…
Чытаць далей »

Тэгі:

Лют 03

Праз 75 гадоў у Дагестане знайшоўся стрыечны ўнук гэтага каларытнага сябра Альбрэхта Радзівіла

У цэнтры — князь Альбрэхт Радзівіл, крайні зьлева — Хусэйн Данагуй. Фота зробленае ў двары Нясьвіжскага замку, пачатак 1930-х гадоў

Яшчэ адсканаваўшы гэтае групавое фота ў альбоме шаноўнай князёўны Эльжбеты Радзівіл (у цэнтры – князь Альбрэхт, яе бацька), я зацікавіўся: з кім жа толькі не сябравалі Радзівілы!.. І прынц Манака, і італійская каралева, і – вось – сапраўдны горац. Аднак ні імя, ні звестак пра гэтага чалавека нідзе знайсці не ўдалося.

І вось да майго старэйшага калегі Уладзіміра Багданава звярнуўся з Дагестану спадар Хаджы Мурад, які папрасіў дапамогі. Хаджы пісаў:
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Сне 14

1863

Марыя Браніцкая (з Сапегаў) з дачкой Марыяй Ружай “Бішэт” Браніцкай. Каля 1863 году (у гэтым годзе Бішэт нарадзілася)
У сістэме маіх каардынатаў — гэта бабуля пані Эльжбеты Радзівіл і прабабуля.

Марыя Браніцкая з Сапегаў была жонкай Уладыслава Браніцкага з маёнтка Белая Царква (Украіна), а Бішэт (сямейная мянушка Марыі Ружы) выйшла замуж за Ежы Радзівіла. У іх было шасьцёра дзяцей — тры дачкі (Тэрэса, Ружа і Эльжбета) і тры сына (Караль, Леон і Альбрэхт).
Пасьля Альбрэхт ажаніўся з Дораці Паркер — і нарадзілася пані Эльжбета Радзівіл.
Якая, зрэшты, і дапамагла мне апісаць гэты ўнікальны здымак.
Чытаць далей »

Тэгі:

Сне 08

+ артыкул пра гэта ў “Звяздзе”

001

Палац Радзівілаў у Бэрліне

002

Гравюра 1830-х гадоў
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Сне 05

мірскі_замак

Цэлую сэрыю ўнікальных здымкаў сасканаваў учора ў пані Эльжбеты Радзівіл. Яшчэ ў 1927 годзе бацька падараваў Бэтцы на дзесяцігодзьдзе фотаапарат. З таго часу пані Эльжбета ўсё жыцьцё фатаграфуе. На вялікі жаль, яе перадваенныя здымкі Нясьвіжа загінулі ў часе шматлікіх пераездаў, вайны ды іншых жыцьцёвых абставінаў. А гэтыя захаваліся сапраўдным цудам, як маленькія слайды.
Пані Эльжбета прыязджала ў Мірскі замак некалькі разоў — разам з бакькам гасьцявала ў князя Міхала Сьвятаполк-Мірскага. І запомніла, як князь казаў ёй: “Бэтка, твае вочы нагадваюць мне фіялкі!..”

Тэгі: , ,

Сне 03

elzbieta

Да нядзелі гасьцюю тут, штодня працуем з пані Эльжбетай, разьбіраем фоткі, запісваю яе ўспаміны.
Учора да самага вечара дапамагаў пані Эльжбеце перакладаць кнігу Орды зь беларускай на польскую. Князёўна атрымала шыкоўны фаліянт у падарунак ад шаноўнага спадара міністра Паўла Латушкі. Аднак подпісы да малюнкаў выкананыя толькі па-беларуску, што стала праблемай…
Кожная сустрэча з пані Эльжбетай — маленькая сэнсацыя для мяне…
Чытаць далей »

Тэгі:

Ліс 16

01

Пралятаючы разам з птушкамі над Нясьвіжам, я зрабіў колькі колаў над чароўным-чароўным-чароўным касьцёлам Божага Цела.

Два месяцы таму, ходзячы па Рыме, я гладзеў на Іль Джэзу — храм, які стаў прататыпам нясьвіскага касьцёлу. І разумеў, што Бернардоні пераплюнуў сваіх настаўнікаў — наш храм прыгажэйшы, больш велічны, узьнёслы, чароўны!

Іншай і не магла быць сямейная пахавальня Радзівілаў — толькі такі надзвычайны храм мог абараніць парэшткі найлепшых людзей свайго часу — і ад фашыстаў, і ад камуністаў (што прыблізна роўнае).

Калі вы яшчэ не даехалі да гэтага касьцёлу і да гэтага гораду — спытайце мяне, я падкажу вам дарогу…

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Ліс 16

001

З таго часу, як я пазнаёміўся з Радзівіламі, як пачаў складаць кнігу пра іх фотаархіў, як стаў вывучаць іх гісторыю — мяне цягне ў Нясьвіж як магнітам. Я прыязджаю туды зноў і зноў, з нагодай і без нагоды. Учора вечарам я проста хадзіў па Нясьвіжы, аглядаў дом на Рынку, ратушу, старыя дамочкі. А сёньня падняўся на вышыню птушынага палёту, каб пабачыць замак зьверху. Я ведаў, што ён чароўны. А тут я добра ўбачыў, наколькі здорава і правільна ўпісаў яго таварыш Бернардоні ў адзін ансамбль з касьцёлам, Слуцкай брамай, гарадзкой забудовай, сажалкамі. І хоць замак перажывае зараз свае ці не найгоршыя часы за апошнія 200 гадоў, ён усё адно застаецца матэрыяльным помнікам нашаму найвялікшаму роду.
Калі вы будзеце ў Нясьвіжы, і птушкі прапануюць вам на хвіліначку падняцца разам зь імі над горадам — згаджайцеся. Яно таго варта.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Ліс 14

+++IMG_9706
Канфлікт у музейным асяродку:
Нясвіж і Мінск не могуць падзяліць партрэты Радзівілаў

У музейным асяродку кіпяць жарсці і наспявае скандал. У часе абмеркавання музеіфікацыі Нясвіжскага замка думкі падзяліліся. Нясвіж лічыць, што арыгіналы партрэтаў, якія знаходзіліся ў замку да 1939 года, мусяць вярнуцца туды, дзе былі заўжды. Мінскія музеі не хочуць аддаваць каштоўныя творы мастацтва, збядняць сваю экспазіцыю. “Звязда” дала выказацца ўсім зацікаўленым бакам.
Чытаць далей »

Тэгі:

Кас 21

elzbieta
Калі бачыш пані Эльжбету Радзівіл – здаецца, ажывае ўся 600-гадовая гісторыя гэтага магутнага роду. Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка, Барбара Радзівіл, Рыбанька, Францішка Ўршуля, Пане Каханку –для нас гэта гістарычныя персанажы. Такія далёкія і магутныя, што падаюцца нават міфам. Для пані Эльжбеты гэта – сваякі, прабабкі і прадзеды.
Гэтым летам князёўна Эльжбета Радзівіл упершыню за апошнія 16 гадоў прыехала ў Нясвіж. Мінулы візіт адбыўся ў 1993 годзе намаганнямі прафесара Адама Мальдзіса. Сёлетні прыезд Радзівілаў стаў знакавым — упершыню пасля 1939 года на нашай зямлі знаходзіліся адначасова 10 прадстаўнікоў Сям’і.
Хоць галавой Сям’і заўжды выбіраецца мужчына, сёння менавіта гэтая 92-гадовая князёўна яднае Радзівілаў усяго свету, з’яўляецца сімвалам. Іншыя Радзівілы выраслі ўжо ў гарадскіх кватэрах, а пані Эльжбета жыла ў Нясвіжскім замку. Бэтка памятае прыёмы, на якіх бывалі прэзідэнты, князі, нават прынц Манака…
Днямі пані Эльжбета тэлефанавала мне – і я вырашыў удакладніць дату яе народзінаў, бо ў розных крыніцах сустракаюцца розныя звесткі.
– Я нарадзілася 21 кастрычніка 1917 года ў Лондане, — распавяла князёўна. – Аднак бацька, калі запісваў мяне, памыліўся – і замест Х месяца напісаў ХІ. Так я ўсё жыцці і маю афіцыйны дзень народзінаў 21 лістапада!..
У свае 92 гады пані Эльжбета захоўвае надзвычайную актыўнасць і аптымізм. У часе летняга візіту ўсе перажывалі, як яна вытрымае такую насычаную праграму – паездкі, наведванне музеяў, сустрэчы. Аднак ледзьве вытрымалі ўсе астатнія, маладзейшыя, а князёўна толькі падбадзёрвала іншых.
Калі я гляджу ў яе вочы, на яе постаць – я адчуваю неверагоднае шчасце ад таго, што наша краіна мае Радзівілаў. Што для Радзівілаў Нясвіж – родны дом.
З Днём Народзінаў, пані Эльжбета!.. Я памятаю Вашае абяцанне – адзначыць стогадовы юбілей у Замку!

Тэгі: , ,