it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 24

Касманаўт Кавалёнак: «Я зрабіў памылку, калі ўнёс гэты сьцяг»

Касманаўт Уладзімер Кавалёнак, які быў сярод тых, хто некалі ўносіў бел-чырвона-белы сьцяг у залю Вярхоўнага Савету пракамэнтаваў судовы працэс над Сяргеем Каваленкам

Уладзімер Кавалёнак
Алена Ціхановіч, Радыё Свабода

24.02.2012 19:32

На нашым сайце пад рэпартажам пра судовы працэс над актывістам Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Сяргеем Каваленкам зьявіўся камэнтар ад наведніка зь Менску, які падпісаўся alex: «Здаецца, амаль-што аднафамілец касманаўт Кавалёнак ўносіў бел-чырвона-белы сьцяг у залю Вярхоўнага Савета ў 1991 годзе... А зараз яго земляка Сяргея знічтажаюць за гэты сьвяты сімвал... Ці ведае Ўладзімер пра тое, што робіцца на яго Радзіме?...»
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Feb 15

даслана чытачом

Вiтаю, Глеб.
Дакладнаная iнфармацыя:на некаторых Гомельскiх АЗС перыядычна рэалiзуюць падмерзлае дызельнае палiва.
- АЗС-82 "Лукойл-Белоруссия" Гомельскi раен, п.Калiнiна (09.02.12г, увечары, тэмпература паветра была каля 15 С).
- АЗС-10 "Белоруснефть-гомельоблнефтепродукт" Чарнiгауская шаша, 9 км (15.02.12 ранiца, тэмпература паветра была каля 16 С).
Як даведацца, што палiва падмерзла - вельмi марудна адлiчваюцца паказчыкi на калонцы. З крану сцякае вадкасць у выглядзе геля. Трэба адразу спыняць запрауку.
Дарэчы у першым выпадку звярнууся са скаргай на гарачую лiнiю на сайце Лукойл - нiякага адказу.
Здаецца можа стпатрэбiцца такая iнфармацыя, каб людзi былi уважлiвымi.
Гаурыленка З. з Гомеля

 

PS Думаю, уважлівым трэба быць ня толькі гамельчукам, але і ўсім астатнім!

Тэгі:

Aug 01

у рубрыку Навіны блога ад чытачкі Прамяністая паступіла абвестка нуступнага зьместу:

 

Добры час сутак! Вельмі хочацца падзяліцца навіной з Вашым блогам:

Гомельская філія ТБМ была адроджаная ў сярэдзіне 2009 г групай маладых і неабыякавых людзей. Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 03

з Блога Віктара Марціновіча

Наказание наказывавших

Десять человек, называемых журналистами, вошли в обновленный список невъездных в ЕС. Симптоматично, что некоторые из них, по моим сведениям, не только считают себя журналистами, но даже допущены к преподаванию своих взглядов на журналистику в ведущих вузах страны. Любопытно, как теперь будет проистекать их общение со студентами, и не сделают ли студенты далеко идущий политический вывод, что перенятие взглядов на журналистику этих называемых журналистами субъектов — прямой путь к тому, чтобы стать невыездным. Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 31

Чарговы допіс ад гомельскага чытача Блогу Андруся Сувалава, дасланы ў "Навіны Блогу". Дасылайце свае развагі і Вы. Гэта ў кожным разе больш канструктыўна, чым сварыцца ў камэнтах!..

Учора, сёння, заўтра


Трэба дзейнічаць.
Юліус Фучык

Адзін з запаведаў Вацлава Ластоўскага гучыць: “Кожны суайчыньнік, нават самы бедны – гэта часьцінка Беларусі. Любі яго, як сябе самога.” У словах таленавітага адраджэнца, прэм’ер-міністра Беларускай Народнай Рэспублікі 1919-1923гг., гісторыка, які ўпершыню заявіў на ўвесь сусвет, што беларусы з’яўляюцца нацыя з багатай гісторыяй, якой можа пазайздросціць любы народ, і гэта даказаў, хаваецца вялікі сэнс і мараль салідарнасці. Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 09

Чарговы допіс ад гомельскага чытача Блогу Андруся Сувалава, дасланы ў "Навіны Блогу". Дасылайце свае развагі і Вы. Гэта ў кожным разе больш канструктыўна, чым сварыцца ў камэнтах!..

Інтэрнэт, як сродак прапаганды

Інтэрнэт – гэта асноўны сродак сувязі і пошука інфармацыі на дадзены момант. Ці магчыма яго кантраляваць? Так, яго кантраляваць гэтак жа магчыма, як адсочваць і сачыць за будаўніцтвам вялікага лабірынта. Навошта і каму гэта патрэбна? У першым сказе можна знайсці адказ; уласна кажучы, тое, што інтэрнэт займае ў нашым жыцці не апошняе месца – галоўная прычыны, менавіта з-за якой за ім сочаць і, калі гэта патрэбна, накіроўваць у “правільнае” рэчышча.
Каб у грамадстве адбыўся нейкі выбух, напрыклад, у мінулыя часы гэтым выбухам часцей за ўсё з’яўлялася ўзброенае паўстанне, патрэбна прапаганда. Толькі праз яе можна змяніць меркаванне чалавека, паказаць яму тое, што раней ён не заўважаў. У сучасныя часы прапаганда можа здзейсняцца праз: тэлевізар, радыё, улёткі і газеты, і, вядома, інтэрнэт. Праз тэлевізар і радыё – асноўныя накірункі, мы прапагандаваць не можам, бо гэта было б багата вынікамі для ўрада, благімі вынікамі. Прапаганда праз улёткі і газеты замарожваецца з-за інтэрнэту, больш простага накірунку. Зараз мы прыйшлі яшчэ да адной прычыны, чаму інтэрнэт трэба кантраляваць – гэта асноўны накірунак сучаснай прапаганды. Гэты кантроль мае выгляд дзвюх кнопак – “уключыць” і “выключыць”. Праўда, другую ціснуць толькі ў экстраных выпадках. Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 06

даслана ў "Навіны Блогу".

Мы – змагары ў пакаленнях

Мы змагаемся за Свабоду, а менавіта яе, самае дарагое, у нас і забіраюць – даюць па 10-15 сутак, некаторым яшчэ больш – маўляў, падумайце, ці па правільным кірунку ідзяце і супраць каго ідзяце. Да гэтага уладары-дыктатары дадумаліся тысячагоддзі назад. Праўда, яны не ўбачылі гэткай маленькая драбніцы – адчуўшы поўную няволю, чалавек яшчэ больш пачынае цаніць волю, а значыцца яшчэ мацней распальваецца ягонае сэрца. Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 04

Даслана ў рубрыку "Навіны Блогу" (гл. калонку зьлева)

Плошча 2010 уласнымі вачамі

Лепшы карэспандэнт – гэта ўласныя вушы і вочы, а лепшы рэпартаж – думкі, развагі і асэнсаванні, якія ўзнікаюць падчас ці ў выніках асабістага ўдзелу ў нейкай падзеі. Чалавек, гледзячы відэа- ці фотарэпартаж, слухаючы радыё ці чытаючы навіны, робіць высновы на глебе таго матэрыяла, які ён мае, на глебе кропкі гледжання аўтара гэтага матэрыяла. Вядома, што свядомы чалавек імкнецца азнаёміцца з усімі трактаваннямі той ці іншай падзеі і абраць нешта сярэдняе паміж “левымі” і “правымі”. І часцей за ўсё з-за атрымліваецца блытаніна і непраўдападобнасць, бо гэтая “сярэдзіна” не бліжэй да ісціны, чым супрацьлеглыя трактаванні. Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 30

Даслана чытачом Васілём Ляшкевічам

Тэгі: ,

Dec 18

ёсць непадцверджаная iнфармацыя, што с Гомельскага аутарынка у розны час знiклi 2е хлапцоу, якiя прадавалi дарагiя машыны. Апошнi раз у абодвух выпадках iх бачылi з пакупнiкамi з расii. Аднога потам знайшлi у маск.вобласцi. Дакладней не яго, а часткi цела. А на tut.by есць iнфа пра знiкшага прадауца bmwX5.

дасылайце свае навіны і Вы -- праз форму ў калонцы зьлева ўверсе!

Тэгі: