
хто б што ні казаў добрага пра Машэрава, гэтаму чалавеку нельга забыць і прабачыць як мінімум дзьве рэчы — злачынную меліярацыю Палесься і зьнішчэньне Нямігі.
паглядзіце на гэты здымак — сымбалічна, што ён зроблены ў год 900-годзьдзя Менску. яшчэ крыху — і пад кіраўніцтвам слаўнага Пятра Міронавіча Няміга будзе зьнішчаная. і Менск, на радасьць камуністычным ашавуркам, стане ўзорна-савецкім горадам…
а яшчэ на гэтым здымку ён нагадвае Вільню, Ўроцлаў, Прагу. што казаць — Гародню, якую Бог у многім захінуў ад савецкіх барбараў.
ня слухайце, што Менск зьнішчылі выключна фашысты. паглядзіце на паваеныя фоткі. свае фашысты заўжды страшнейшыя.
Чытаць далей »
Тэгі:
менск

Дом па Рэвалюцыйнай 24а ў Мінску працягваюць разбіраць. Разам з унікальнымі сценавымі роспісамі XIX стагоддзя
Гэты артыкул можна разыгрываць па ролях. Адныя словы раздаць чыноўнікам ад архітэктуры, іншыя – заказчыкам перабудовы помнікаў архітэктуры. І вынік будзе нечаканы: усе будуць казаць слушна і празрыста, а помнік архітэктуры будзе зруйнаваны.
Чытаць далей »
Тэгі:
архітэктура,
менск

я даўно ўпэўніўся: у Рэспубліцы Беларусь няма законаў, няма Канстытуцыі, няма судоў і праваахоўных органах. усё адбываецца тут выключна па панятках. пасьля забароны Міністэрства культуры пра знос дома па вуліцы Рэвалюцыйнай 24а, “Мінская спадчына” плюе на Міністэрства — і руйнуе палову дома. і абсалютна спакойная: ніхто ні за што не адкажа. бо упраўленьне па ахове помнікаў пасьля выпіша дазвол заднім чыслом, пракуратура спусьціць на тармазах, а Міністэрства ня пікне — бо гэта ж інвэстары ўсё-такі так хочуць.
яшчэ пару гадоў — і ў Менску са старых будынкаў застануцца толькі цэрквы і касьцёлы. усё астатняе будзе прызнанае аварыйным і адбудаванае ў муляжах. і мы нічога не паробім. бо ёсьць закон аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны. і ёсьць цэлае ўпраўленьне, закліканае сачыць за выкананьнем гэтага закону.
аднак грошы і паняткі пераважаюць.

Чытаць далей »
Тэгі:
менск

Гэта здаецца неверагодным, але згаданы раней дамочак на Нямізе ўдалося ўратаваць (часова?). Туды проста ўчора зранку прыехала супрацоўніца Міністэрства культуры Аксана Сматрэнка (дзякуй ёй!!!) — і перашкодзіла разбурэньню дома, а затым выпісала пастанову аб прыпыненьні працаў.
Падрабязнасьці — у маім артыкуле з сёньняшняй “Звязды”…
Чытаць далей »
Тэгі:
архітэктура,
менск

Выпрабаваў новую менскую велатрасу. Дзякуй за пазычаны ровар Волечцы Хвоін
Хто ня ведае, патлумачу: дзьве паласы (па якіх едзе трактар) — для ровараў, адная справа — пешаходная. Пытаньне, хто парушае больш?
Чытаць далей »
Тэгі:
менск
нарэшце — выдатная крэатыўная акцыя!
божа, як прыгожа гэта глядзіцца!..



вось толькі на апошнім фота дзядзечка за стырном яўна нечым незадаволены — мо бадунішча мучае, мо жонка ўначы не дала… бядняжка!..

момант харошы
Тэгі:
менск

сумнавядомае прадпрыемства “Минская спадчина” дабралася яшчэ да аднаго старасьвецкага дамочка па вуліцы Ракаўскай, 15. пакінулі ад яго 2 сьценкі, астатняе імкліва дабудоўваюць сучаснай цэглай. на адзін стары дом у горадзе-героі стала меней. колькі іх засталося? 30? 40?





Тэгі:
архітэктура,
менск
Апошнія каментары