|
Сту 18
|
|
Кас 13
|
Кароткія роздумы да перапісу-2009
Сёння ў нашай краіне пачынаецца перапіс насельніцтва. Гэта надзвычай адказная справа, якая вымагае праявы грамадзянскай адказнасці. Хаця б таму, што на гэта пускаецца шмат дзяржаўных, а значыцца – нашых з вамі грошай. Перапісчыкі ўжо пачалі сваю працу колькі дзён таму: хадзілі па хатах і пазначалі, калі хто будзе дома. Я нават перанёс на дзень камандзіроўку, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак – і распавесці Міністэрству статыстыкі, ці ёсць у мяне дома кампутар.
Чытаць далей »
|
Чэр 06
|
Надрукавана ў сёньняшняй “Звяздзе”
У Мiнску выйшаў кiтайска-руска-беларускi размоўнiк
Надзвычай карысную кнiжачку падрыхтаваў Інстытут кiтаязнаўства iмя Канфуцыя пры БДУ. Складальнiкi — Таццяна Смольская, Вэй Вэй i прафесар Iгар Малевiч. Пры дэталёвым разглядзе размоўнiк робiцца цудоўным сродкам для ўзняцця настрою.
Вось, скажам, прыехалi да вас на выхадныя сябры з Кiтая. А вы iм з парога:
— Хуаньiн нiмэнь цзай лай! (“Заходзьце, буду рады бачыць вас!”)
Чытаць далей »
|
Тра 04
|
Як вядома, выйшаў новы “Белазар” — кампутарны беларуска-расейскі і наадварот перакладчык. У сувязі з гэтым знаны дызайнэр Аляксей Кульбіцкі (аўтар вокладкі дыску “Галасы”) зьмясьціў у сваім блогу такі вось пост:
-
Зусім выпадкова учорашні артыкул пра логіку сёння вылез другім бокам, дакладней – другім полам.
На днях выйшла новая версія праграмы-перакладчыка з рускай мовы на беларускую і наадварот – “Белазар”. У старой версіі, праграма перакладала “Марк Шагал” на беларускую як “Марк Ступаў”, што вельмі весяліла мяне. Сёння, пераклаўшы у новай версіі імя і прозвішча мастака я ўбачыў – “Марк Крочыў”. І праўда! Праграма стала значна лепшай! )))
|
Кра 28
|

Вечна гэтыя маскалі што-небудзь панапісваюць. То “Эсэ” Мантэня назавуць “Опытами”, то нашую Вільню — “Вильно”… Але назваць вуліцу Вострабрамную “Островоротная” — гэта яшчэ трэба ўмець!..
Тэгі: мова|
Сак 21
|
нядобра й некультурна сьмяяцца з чужой мовы. але, пабачыўшы ў менскім ГУМе такі тавар, я нявольна ўсьміхнуўся. і згадаў, як адзін вядомы пэрсанаж расказваў нам пра “нармальныя, чалавечаскія яйца”.
Тэгі: мова|
Сак 15
|
пакуль грэецца кавамашына, у мяне заўжды ёсьць хвілінка-другая чаканьня-думаньня.
сёньня мне чамусьці падумалася пра трасянку. падумалася ў сувязі з …Эльжбетай Радзівіл. цікавы факт, што яе бацька, князь Альбрэх Радзівіл і ягоная жонка-амэрыканка Дарота Дыкен гадавалі дзіця па-французску. а па-польску пані Эльжбета пачала размаўляць толькі зь першым мужам, князем Вітольдам Чартарыйскім. і нават зараз ёй прасьцей і ўтульнай размаўляць па-французску, фотаздымкі ў ейных альбомах падпісаныя збольшага на гэтай мове.
калі пані Эльжбета гаворыць, яна часта ўжывае словы, і нават фразы зь іншых моваў — французскай, ангельскай, часам нейкіх іншых. але ці ж можна назваць гэта трасянкай? у звыклым нам сэньсе — не. гэта — такая сабе інтэлігенцкая трасянка. калі чалавек, валодаючы некалькімі мовамі, выбірае да сваіх думак найбольш дакладны адпаведнік сярод усіх словаў, якія ведае.
некалі адзін ліцэйскі выкладчык сказаў цікавую для мяне фразу: размаўляць сьвядома на трасянцы можа толькі той, хто дасканала ведае беларускую мову. і прывёў у прыклад Лявона Вольскага, які лобіць “пакрыўляцца”.
інтэлігенцкая трасянка можа мець дзьве мэты. першая, як было сказана вышэй, — ужываньне найбольш пасуючых словаў. другая мэта — крыўляцца, імітаваць нейкага канкрэтныга ці зборны вобраз “беларускага калхозьніка” (альбо чыноўніка).
я не магу не любіць трасянку. так — гэта зьдзек з дзьвюх моваў. але мая бабуля, якая зь пялюшак дала мне беларускае слова, беларускую мову, гаворыць на-трасянцы, на жывой беларускай мове.
можа, таму мяне заўжды бянтэжыць, калі я чую правільную, стэрэлізаваную, літаратурную беларускую мову.
я ўдзячны бабулі за тое, што ведаю сапраўдную беларускую мову, а выкладчыкам — за тое, што магу пісаць на правільнай, літаратурнай.
пра мяне, і пра кожнага з нас, хто валодае мовай, вялікі Купала напісаў: “Я слова беларускага ўладар!”
Тэгі: мова|
Сту 31
|
|
Сту 28
|
мала таго, што кнорын быў добрым ублюдкам, і пісаў, што беларускай нацыі не існуе ўвогуле, а хто супраць — таго растраляць, дык ягоныя нашчадкі (відаць, тыя, хто быў ня супраць) напісаць свайго героя правільна ня могуць…
Тэгі: мова|
Сту 21
|






![[info]](http://l-stat.livejournal.com/img/userinfo.gif)










Апошнія каментары