it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Сту 03

сябры, нагадваю, што паслухаць песьні і паглядзець кліп гурта Handmade можна ТУТ (націскай!)

Тэгі:

Сне 30

Артыкул Яўгена Валошына, надрукаваны ў “Звяздзе” ад 31 сьнежня

Карэспандэнты “Звязды” Яўген ВАЛОШЫН i Глеб ЛАБАДЗЕНКА атрымалi заданне выбiцца ў беларускiя артысты. За некалькi месяцаў яны з дапамогай прафесiйных музыкаў запiсалi песню ў найлепшай якасцi i знялi клiп на беларускiм тэлебачаннi. Пасля Новага года ўсё гэта пойдзе ў эфiр. Гэты артыкул можа стаць практычным дапаможнiкам для тых, хто таксама марыць зрабiцца артыстам беларускай сцэны.

Дыджэi з нашых радыёстанцый дагэтуль лаяцца: з песнямi некаторых нашых артыстаў толькi па кароўнiках з гастролямi ездзiць. У эфiр FM-станцый такое ставiць сорамна, музыка гучыць, як заезджаная пласцiнка з бабулiнага грамафона. Такое вы, напэўна, чулi шмат ад каго. Хоць мне некаторыя спявачкi вельмi падабаюцца. Напрыклад, Ганна Шаркунова. Асаблiва як апране спаднiцу i напамадзiць вусны. Таму з рознымi дыджэямi я не згодны. Паспрабавалi б самi стварыць мегахiт, каб паненкi на дыскатэках скакалi, не шкадуючы сiлаў.

— Валошын! Трэба ратаваць шоу-бiзнэс! Час iдзе, а новых саладухаў не з’яўляецца! — палымяна вяшчаў карэспандэнт Лабадзенка, пастукваючы далоней па гарачым iтальянскiм пяску. — Я напiшу верш, ты — музыку, i праспяваеш. У цябе голас больш звонкi.
Чытаць далей »

Тэгі:

Сне 30

handmade

клюб “Гвозди” (Гікалы,5), сёньня, 30 сьнежня.
збор ад 19.30, пачатак канцэрту 20.00

першае адзьдзяленьне — інструмэнтальная музыка віртуёзнага гітарыста Андрэя Маркуца і ня меньш віртуёзнага акардэаніста Макса Квяткоўскага

другая частка — непасрэдна выступ гурта HandmadE

уваход вольны.
усіх дзяўчат саліст гурта Яўген Валошын абяцае цалаваць у шчочку

Тэгі:

Сне 08

Вось пару саматужных рынгтонаў песеняк гурта Handmade — усе ў фармаце mp3.
Калі каму трэба ў іншых фарматах — выбірайце і лістуйце gleb@labadzenka.by

Не сварыцеся моцна на якасьць — пісалася ж на звычайны мікрафон. Вось зьбярэм грошыкі, запішам на студыі — будзе ўсё як у людзей!..

Будзе вечна
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/12/budze-vechna.mp3]
СПАМПАВАЦЬ

Загляне сонца
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/12/zagliane-sonca_ringtone.mp3]
СПАМПАВАЦЬ

Чытаць далей »

Тэгі:

Сне 01

HandmadE. Вуліца дым
музыка Яўген Валошын
словы Глеб Лабадзенка

рэжысэр кліпу Анатоль Вечар
здымкі тэлеканал ЛАД

гурт HandmadE
сола-гітара А.Маркуц
вакал, гітара Я.Валошын
акардэон М.Квяткоўскі
ударныя Іван Махновіч
бас-гітара Ціхан Золатаў

Тэгі:

Ліс 23

sonca
А вось і чарговы суперхіт ад гурта HandmadE — “Загляне сонца 2.0″.
Рэч у тым, што некалі ўжо была песьня з назваю “Загляне сонца”, а гэты варыянт — яе поўнае пераасэнсаваньне, новае ўвасабленьне тых мастацкіх вобразаў.
Запіс не студыйны, зроблены live ў часе рэпетыцыі.
+ пашаманіў я крышачку з апрацоўкай ;)

HandmadE. Загляне сонца 2.0
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/11/zagliane-sonca_red2.mp3]
музыка і словы Я.Валошын
СПАМПАВАЦЬ

гурт HandmadE
сола-гітара А.Маркуц
вакал, гітара Я.Валошын
акардэон М.Квяткоўскі

Тэгі:

Ліс 21

balada

Выкладаю працоўны варыянт песьні “Баляда” з апошняй рэпетыцыі гурта HandmadE.

HandmadE. Баляда
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/11/balada.mp3]
музыка і словы Я.Валошын
СПАМПАВАЦЬ

гурт HandmadE
сола-гітара А.Маркуц
вакал, гітара Я.Валошын
акардэон М.Квяткоўскі

Тэгі:

Ліс 19

hand made
яшчэ адзін варыянт песьні hand made — гэтым разам ня толькі пад адную гітару,а ў суправаджэньні гурта

HandmadE. hand mane
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/11/hand_made_new.mp3]

музыка Я.Валошын
словы Г.Лабадзенка
СПАМПАВАЦЬ

гурт HandmadE
сола-гітара А.Маркуц
вакал, гітара Я.Валошын
акардэон М.Квяткоўскі

Тэгі:

Ліс 06

Зусім новая, яшчэ сыраватая песьня гурта HandmadE, запісаная на звычайны мікрафон у часе рэпетыцыі. На ваш суд…

HandmadE. Чакалі працяг
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/11/chakali_praciah.mp3]

СПАМПАВАЦЬ

музыка Яўгена Валошына
словы Глеба Лабадзенкі

гурт HandmadE
сола-гітара Андрэй Маркуц
гітара, сьпеў Яўген Валошын
акардэон Макс Квяткоўскі

Тэгі: ,

Ліс 04

Гурт, некалі вядомы як Jab Club, перажыў рэбрэндынг – і цяпер называецца HandmadE. Ад старога гурта застаўся саліст Яўген Валошын з музыкай, а таксама нашыя зь ім сумесныя песьні. Зьмянілася нават іхняя аранжыроўка.
Што ў гурце новага – якасьць. У многім дзякуючы новым удзельнікам – Андрэю Маркуцу (удзельнік колішняга гурта “Нэо”) і віртуёзнаму акардэяністу Максу Квяткоўскаму. Цяпер ідзе праца над запісамі песень.
Паралельна гурт прымае запрашэньні на канцэрты і карпаратыўчыкі ;)
Гэтае відэа – зьнятая карцінка аднае песьні ў часе канцэрту на філфаку БДУ.

Тэгі: , ,