
Шалёны дзянёк выдаўся ўчора. 700 км, тры гарады, чатыры прэзэнтацыі (пры актыўнай падтрымцы культурніцкай кампаніі “Будзьма!”, www.budzma.org). Шчыльнасьць сустрэчаў была такая, што меньш за 190 км/г між гарадамі ехаць не выпадала.
Напачатку былі Мёры. З паэтам Сяргеем Панізьнікам і музыкай Тацьцянай Беланогай мы выступілі спачатку ў адной школе…





Пасьля паглядзелі файны мёрскі касьцёл,

каля якога стаіць такая вось скульптура,

а таксама помнік Папу Яну Паўлу ІІ.

Пасьля прыехалі ў іншую школку. Дзе былі проста ўражаныя колькасьцю гледачоў/слухачоў!..

Гэта наш герой — хлопчык Дзіма. Ён не пасаромеўся на мой заклік расказаць на памяць які-небудзь беларускі верш першым выйсьці на сцэну і прачытаць у мікрафон свой верш “Мова”. Пасьля Дзіма падымаўся на сцэну яшчэ двойчы. У выніку атрымаў у падарунак торбачку ад культурніцкай кампаніі “Будзьма!”, дыск “Галасы”, а таксама дыск Jab Club. Я пачаў хвалявацца, бо калі б Дзіма згадаў яшчэ адзін верш, тады — хоць кашулю зь сябе здымай!.. Але абыйшлося. Дзіма аказаўся ўвогуле класным пацаном. Пасьля прэзэнтацыі ён выйшаў на сцэну, каб сфоткацца зь Сяргеем Панізьнікам. І адразу дзелавіта папярэдзіў Сяргея Сьцяпанавіча: “Толькі хутчэй, а то ў мяне аўтобус”.
У Верхнядзьвінску мелі выступ у раённай бібліятэцы. Тут аўдыторыя была сталейшая.
Бібліятэкарка нагадала напачатку, што любіць родную зямлю трэба ня толькі ў год роднай зямлі, але заўсёды і штодня.

Пасьля прэзэнтацыі нам паказалі ўнікальны Полацкі абярэг — саматканае палатно, сабранае з многіх маленькіх. Гэта агромністая энергетыка — укладзенае і перадуманае людзьмі ў часе стварэньня абярэгу…






Пасьля мы прыехалі ў Полацак, дакладней у Наваполацак. Сакрэтнае месца, дзе адбывалася прэзэнтацыя, усім вельмі спадабалася. На ўваходзе можна скінуць боты і надзець пантоплі — атмасфера адразу робіцца нязмушанай і цёплай…

Пасьля выдатная паэтка Лера Сом забрала ў мяне фоцік са словамі: “Дай хоць я цябе пафоткаю, а то цябе ніколі на здымках прэзэнтацыяў няма!..”

І пафоткала…

…пафоткала…

…і яшчэ раз пафоткала!
Дзякуй усім, хто прыйшоў на прэзэнтацыі! Даруйце, калі пакрыўдзілі каго, не застаўшыся на пачастунак. Затое мы зьдзейсьнілі немагчымае: тры гарады, 4 прэзэнтацыі, 700 км за адзін адзень.
Дарэчы, даведацца больш пра дыск “Галасы” і замовіць яго можна ТУТ
Запрашайце ў свой горад ці вёску!..
ps Матэрыял “Радыё Рацыя” пра прэзэнтацыю ў Полацку можна пачытаць ТУТ
Матэрыял на сайце “Будзьма!” можна пабачыць ТУТ
Тэгі:
"Галасы"
Апошнія каментары