|
Сту 07
|
Гэтую пушку цукерак я падараваў маме на 25 сьнежня. Пакуль я сустракаў Новы год у Вільні, мама прынесла гэтыя цукеркі на 31 сьнежня бабулі. А бабуля сёньня, 7 студзеня, урачыста ўручыла гэтую пушку мне.
Такім чынам, адбыўся кругазварот цукерак праз 3 пакаленьні нашай сям'і, які паказаў, каму якое сьвята бліжэйшае.
Тэгі: цукеркі












Апошнія каментары