it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 11

абсурдная, як на мяне, сытуацыя. гурт NRM у асобе Піта Паўлава заявіў, што яны будуць выступаць на Рок-каранацыі безь Лявона Вольскага, утрох. для мяне гэта раўнацэнна калі б мой "сітраенчык" заявіў, што ён будзе безь мяне таксаваць па начах.

і самае неверагоднае -- што пра ўсё гэта сам Лявон Вольскі даведаўся з інтэрнэту. Вось ягоны зварот да прыхільнікаў:

Шаноўныя сябры!

Я вымушаны зьвярнуцца да Вас з гэтым лістом, каб не камэнтаваць потым кожнаму тое, што пракамэнтаваць немажліва. Прынамсі, для мяне і зараз. Бо зараз вельмі цяжка. Цяжка на душы. Найперш цяжка ад таго, што адбываецца ў краіне.

А таксама цяжка з прэсы даведвацца пра тое, што я знаходжуся ў бестэрміновым адпачыну, куды мяне адправілі калегі па гурту. Даруйце, прашу Вас, ім гэты крок у гэты час. Даруйце мне, што гэткая сытуацыя сталася мажлівай.

Безумоўна, для ўсяго гэтага былі нейкія перадумовы, але папярэдне не патэлефанаваць і не параіцца – гэта неяк зусім не па-чалавечы.

І яшчэ раз прашу Вас: даруйце ўсім нам, датычных да гэтае абсурдовае падзеі, што яна адбылася.

Лявон Вольскі

Далей -- болей! У інтэрвію Еўрарадыё Піт Паўлаў падзяліўся шчырасьцю, распавёўшы, што цяпер NRM запісвае новы альбом... бяз Вольскага.

Аргумэнты, калі коратка такія -- Вольскі заняўся іншымі праэктамі, быкуе, энэрэму ўвагі не надзяляе.

Ня ведаю, як для вас, але для мяне NRM -- гэта выключна Лявон Вольскі (як і Песьняры -- Уладзімер Мулявін). І калі ён, заснавальнік гурта, вырашыў, што варта ўзяць паўзу ці ўвогуле пахаваць гурт (толькі ня гэта, я вырас на гэтых песьнях!..) -- ён мае на гэта поўнае права.

Іншыя ўдзельнікі гурта -- добрыя людзі, добрыя музыкі, але безь Лявона гэта ніякі не NRM. І калі яны будуць сьпяваць далей -- гэта будзе выкарыстаньне брэнду NRM. Не? Хай засьпяваюць пад іншым назовам -- пабачым, што з гэтага будзе.

Як вам заява Піта Паўлава: "Яўнага франтмэна ў N.R.M. ніколі не было, і зараз не будзе, — распавёў Піт Паўлаў пра тое, як гурт мяркуе выступаць на "Рок-каранацыі". — Мы будзем спяваць усе ўтрох".

Так і хочацца спытаць: Пеця, ці ты сьляпы ці прыкідваешся? Без цябе NRM можа быць, без Вольскага -- НЕ! Ёсьць добрыя музыкі, сьпевакі, а ёсьць -- прарокі свае справы. Вольскі -- эпоха, пакаленьне, уладар пярсьцёнкаў думак тысяч юнакоў і дзяўчат !

Мая пазыцыя такая: я не пайду слухаць NRM без Вольскага (гучыць як "селядзец пад футрай без селядца"). Бо гэта не NRM.

Ці ўсе Пеці лічаць, што яны "паюць ах..цельна"?..

Тэгі:

Jan 11

адна з работ -- дамініканскі касьцёл, узарваны камуністамі ўжо пасьля вайны. сёньня роўна на гэтым месцы палац рэспублікі. такіх работ у Анатоля Наліваева -- 80

ня так даўно я пісаў пра кантара і мастака Анатоля Наліваева (Абрама Налівая). прачытаць артыкулы можна ТУТ і ТУТ.

апісваю праблему коратка. у 1945-46 годзе спадар Анатоль 14-гадовым хлапчуком хадзіў па руінах Менску і маляваў ацалелыя старыя будынкі. такіх работ усяго каля 80. зь іх прыкладна палову ён ужо аднавіў -- узяў у рамы, адрэстаўраваў, падправіў. яшчэ палова чакае свайго часу па адной простай прычыне -- мастак робіць гэта на сваю сьціплую пэнсыю...

гэтыя малюнкі -- унікальныя. нават не сваёй мастастацкай якасьцю, а хутчэй сваёй дакумэнтальнасьцю. бо паваенны Менск забаранялася здымаць і маляваць, каб схаваць, што далёка ня ўсё фашысты грохнулі.

многія будынкі, захаваныя на малюнках Анатоля Наліваева захаваліся толькі тут, прычым з фатаграфічнай дакладнасьцю.

каб скончыць працу, мастаку трэба каля 600 тысяч.

калі ўсё будзе апрацавана, я ўсё адфоткаю і падрабязна запішу ягоныя аповеды, што за будынак, што там было і г.д. гэта важна, бо Анатолю Наліваеву 79 гадоў.

калі ўсё будзе зроблена, абяцаю выставіць у інтэрнэт.

хто гатовы памагчы -- лістуйце labadzenka@gmail.com

памагчы можна ці празь мяне ці непасрэдна зьвязаўшыся са спадаром Анатолем

Тэгі: ,

Jan 10

надрукавана ў "Звяздзе" ад 11 студзеня

Год, як няма ксяндза Юзафа Булькі

Старыя бабулькі стараюцца захаваць "мосарскі цуд", нямала маладзейшых клянуць "зону цвярозасці" і ходзяць па выпіўку ў суседнія вёскі

Год таму, 9 студзеня 2010 года, не стала вядомага на ўсю краіну ксяндза — Юзафа Булькі з Мосара. За час ягонага служэння Мосар справядліва назвалі "беларускай Швейцарыяй". Касцёл святой Ганны 1792 года, калі Булька прыехаў туды служыць напрыканцы 1980-х, не быў надта адметным. Такіх — і яшчэ прыгажэйшых — касцёлаў у Беларусі шмат. Аднак шаноўны ксёндз за два дзесяцігоддзі стварыў пры касцёле цудоўны дэндрапарк, некалькі сажалак, пагорак з альтанкаю, Крыжовы шлях (з высачэзным крыжам на гары), страусіную ферму, спартыўную пляцоўку для дзетак ды шмат іншага. Аднак галоўнай справаю ксяндза было змаганне з п'янствам. Настолькі апантанае, што мясцовыя алкаголікі неўзабаве ўзненавідзелі святара — па чарговую пляшку "чарніла" ім даводзілася цягацца ў суседнія вёскі. Мосар хутка стаў славутай "зонай цвярозасці". Ксяндза баяліся і паважалі. Словам ён мог прысаромець так, што набытую выпіўку людзі неслі здаваць назад у краму (такія распіскі захоўваюцца ў створаным Булькам Музеі цвярозасці). Ксёндз хадзіў ад хаты да хаты і пераконваў людзей не піць алкаголь, не расплачвацца бутэлькаю з трактарыстам за пасяўную, не ператвараць святы ў папойкі. Я шмат разоў быў у Мосары, і аднойчы — на выходных. Так здзівіла, што ў нядзелю людзі масава ідуць на могілкі, прыбіраюць магілы, высаджваюць кветкі!.. Ведаеце, да сваіх дзядоў на мінскіх могілках я хаджу ў розныя дні, але толькі не на Дзяды. У сталіцы (ды і па ўсёй Беларусі) у гэты дзень многія напіваюцца і ляжаць на магілах, могуць і песню заспяваць. Брыдка глядзець, як нявечыцца памяць продкаў, якую ўласна і закліканы ўшанаваць гэты старадаўні паганскі звычай, які захаваўся і ў хрысціянскай Беларусі. Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 09

Мікалай Савейка -- адзін з тых, дзякуючы каму "Ладдзя" выйшла -- берасьцейскі чытач Блогу, даслаў свае здымкі зь менскай прэзэнтацыі "Ладдзі" 4 сьнежня 2010 году ў "Кніжным салоне". Дзякуй яму!

ps спадар Мікалай перапрашаў за якасьць здымкаў, бо стаяў на адным месцы (людзей было шмат) і ня мог зьмяніць пункт здыманьня.

выступае Рыгор Барадулін, сядзіць ля яго Генадзь Бураўкін

Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 09

Чарговы допіс ад гомельскага чытача Блогу Андруся Сувалава, дасланы ў "Навіны Блогу". Дасылайце свае развагі і Вы. Гэта ў кожным разе больш канструктыўна, чым сварыцца ў камэнтах!..

Інтэрнэт, як сродак прапаганды

Інтэрнэт – гэта асноўны сродак сувязі і пошука інфармацыі на дадзены момант. Ці магчыма яго кантраляваць? Так, яго кантраляваць гэтак жа магчыма, як адсочваць і сачыць за будаўніцтвам вялікага лабірынта. Навошта і каму гэта патрэбна? У першым сказе можна знайсці адказ; уласна кажучы, тое, што інтэрнэт займае ў нашым жыцці не апошняе месца – галоўная прычыны, менавіта з-за якой за ім сочаць і, калі гэта патрэбна, накіроўваць у “правільнае” рэчышча.
Каб у грамадстве адбыўся нейкі выбух, напрыклад, у мінулыя часы гэтым выбухам часцей за ўсё з’яўлялася ўзброенае паўстанне, патрэбна прапаганда. Толькі праз яе можна змяніць меркаванне чалавека, паказаць яму тое, што раней ён не заўважаў. У сучасныя часы прапаганда можа здзейсняцца праз: тэлевізар, радыё, улёткі і газеты, і, вядома, інтэрнэт. Праз тэлевізар і радыё – асноўныя накірункі, мы прапагандаваць не можам, бо гэта было б багата вынікамі для ўрада, благімі вынікамі. Прапаганда праз улёткі і газеты замарожваецца з-за інтэрнэту, больш простага накірунку. Зараз мы прыйшлі яшчэ да адной прычыны, чаму інтэрнэт трэба кантраляваць – гэта асноўны накірунак сучаснай прапаганды. Гэты кантроль мае выгляд дзвюх кнопак – “уключыць” і “выключыць”. Праўда, другую ціснуць толькі ў экстраных выпадках. Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 09

год таму, 9 студзеня 2010 года памёр ксёндз-пралат Юзас Булька.

мне боязна цяпер ехаць у Мосар. я не ўяўляю Мосара без Булькі. гэта той выпадак, дзе ўсё, на вялікі жаль, трымалася на адным чалавеку.

год таму, калі ксёндз Булька памёр, я напісаў, што думаю пра акалічнасьці ягонай сьмерці. пачытаць гэта можна ТУТ. і, хоць пасьля гэтага допісу на мяне абрынулася цэлая хваля цкаваньня і бруду, я не адмаўляюся ад сваіх словаў і цяпер. і цяпер напісаў бы тое самае. можа, пару словаў зьмяніў бы.

іншыя матэрыялы пра ксяндза Бульку і Мосар можна пабачыць ТУТ, ТУТ і ТУТ

інфармацыю пра Мосар на сайце "Глобус Беларусі" можна паглядзець ТУТ

вечная вам памяць, ксёндзу-пралаце!..

Тэгі:

Jan 07

у краме, за касаю, на падваконьні сядзець дзед з бабаю. гамоняць. яна ў якасьці прыпавесьці распавядае яму верш, які я чуў яшчэ ў дзяцінстве ў вёсцы. Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 07

на радзіме Анатоля Сыса. 31 кастрычніка 2009 году

Jan 07

скапіявана з "Нашай Нівы". невядомы апэратар здымаў разгон на плошчы Незалежнасьці з даху гатэлю "Менск"

Тэгі:

Jan 07


фота Ганны Вольскай

Лявон Вольскі.Маналог Саўкі

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

СПАМПАВАЦЬ

ЗЬМЯШЧАЕЦЦА СА ЗГОДЫ ЛЯВОНА ВОЛЬСКАГА

Тэгі: