it cz lt rb
ua fr pl en
se by

Хто такі Глеб Лабадзенка?

d0b3d0bbd0b5d0b1_d0bfd0b0d180d182d180d18dd182
Глеб Лабадзенка

Нарадзіўся ў 1986 годзе ў Менску. Працуе журналістам ад 2000 году. 2004-2008 -- "Камсамольская праўда" ў Беларусі", 2009-2011 -- "Звязда". Ад 2011 -- фрылансер. У 2014 годзе разам з Алесяй Літвіноўскай заснаваў бясплатныя курсы беларускай мовы "Мова Нанова". Сёньня курсы дзейнічаюць у 10 гарадах Беларусі і маюць больш за 600 слухачоў.

Адукацыя

Скончыў Беларускі гуманітарны ліцэй імя Я.Коласа (2004), курсы web-журналістыкі BBC (Прага, 2006), Беларускі калегіюм, адзьдзеляньне філасофіі/літаратуры (2007), курсы радыёжурналістыкі Вышэйшай школы журналістыкі імя Мельхіёра Ваньковіча (Варшава, 2007), курсы падвышэньня кваліфікацыі журналістаў FOJO (Швэцыя, 2008), курсы польскай мовы Інстытута Польскага ў Менску (2008), Інстытут журналістыкі БДУ (2009), курсы падвышэньня кваліфікацыі ў Варшаве і Капенгагене (2010), Трэнінг FOJO для трэнераў (Вільня, 2012), Трэнінг для трэнераў Класа Тура (Кіеў, 2012).

Сяброўства ў арганізацыях

Беларуская асацыяцыя журналістаў (2002),

Саюз беларускіх пісьменьнікаў (2006),

Беларускі ПЭН-цэнтар (2008).

Прэміі і ўзнагароды

Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу імя Натальлі Арсеньневай (2003), рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Дзень Зямлі-2002», уладальнік гран-пры конкурсу «Дзень Зямлі-2004», пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу імя Франчэска Пэтраркі (2004). Ляўрэат першай прэміі «Залаты апостраф» (2004, прэмія літаратурна-мастацкага часопіса «Дзеяслоў»), дыплямант V Рэспубліканскага турысцкага конкурсу "Пазнай Беларусь" (2007, намінацыя "Найлепшы інфармацыйны праект"), намінант IV Нацыянальнага конкурсу “Залатая літара” ў намінацыі “Найлепшы рэпарцёр году” (2007), ляўрэат другой прэміі "Вольнае слова" Беларускай асацыяцыі журналістаў у намінацыі "Найлепшы інфармацыйны матэрыял" (2008), ляўрэат першай прэміі "Вольнае слова" БАЖ за найлепшы рэпартаж (2009), ляўрэат трэцяй прэміі "Вольнае слова" БАЖ за найлепшы рэпартаж (2010), лаўрэат прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча за кнігу "дзіцячая заМова" (2013), 2 месца на фестывалі беларускамоўнай рэкламы ADNAK (2013, намінацыя ДЫЗАЙН & ART DIRECTION, паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні), дыплом фіналіста Конкурса дзіцячай літаратуры імя Янкі Маўра (2013).

Кнігі

У 2005 годзе выдаў кнігу паэзіі «Pager-вершы».
У 2010 -- непадцэнзурнае выданьне "Ладдзі Роспачы" Уладзімера Караткевіча (укладаньне, камэнтары, літ. аналіз). Прызнаная "Кнігай году" па вэрсыі "Нашай Нівы".
У 2013 -- кнігу моўных малюнкаў "дзіцячая заМова".
У 2013 годзе ўклаў кнігу рукапісаў Рыгора Барадуліна "Лепей.
У 2014-2015 годзе каардынаваў выданне кніг Васіля Быкава "Ліквідацыя. Без цэнзуры" і "Мёртвым не баліць. Без цэнзуры", кнігі "Нататкі таткі" Андрэя Хадановіча.
У 2015 годзе выйшла перавыданьне кнігі "дзіцячая заМова", а таксама працяг -- "дзіцячая заМова-2" агульным накладам 5500 асобнікаў.

У 2016 годзе ў суаўтарстве з Алесяй Літвіноўскай выдаў кнігу "Мова Нанова: 20 крокаў да беларускай мовы".

КАНТАКТЫ

labadzenka@gmail.com

skype: labadzenka

ФОТА


Фота Джона Кунстадтэра -- пазнака аўтарства абавязковая
СПАМПАВАЦЬ ВЯЛІКАГА ПАМЕРУ


СПАМПАВАЦЬ ВЯЛІКАГА ПАМЕРУ


СПАМПАВАЦЬ ВЯЛІКАГА ПАМЕРУ


СПАМПАВАЦЬ ВЯЛІКАГА ПАМЕРУ


СПАМПАВАЦЬ ВЯЛІКАГА ПАМЕРУ


СПАМПАВАЦЬ ВЯЛІКАГА ПАМЕРУ


СПАМПАВАЦЬ ВЯЛІКАГА ПАМЕРУ


Comments are closed.