it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 13

Гэты дом збудаваны 102 гады таму і мае два пад'езды. Адзін сабе пад'езд як пад'езд, а вось калі зайсьці ў другі, як рабіў гэта часам Максім Багдановіч,  і падняць галаву ўгору -- пабачыш гэта.

Такі тып пад'ездаў завецца атрыюм -- як прыклад: рэпліка гатэлю "Эўропа"

Від зь лесьвічнай клеткі апошняга, чацьвертага паверху

Атмасфера хатняя -- гадзіньнік на сьцяне і жывыя кветкі

Выхад. Ці ўваход?..

Калі б не загаджаная плітка і тыповыя дзьверы -- было б адчуваньне, што заходзіш у касьцёл

Падымаеш галаву -- і бачыш мадэрныя скляпеньні

Хто яшчэ не здагадаўся -- гэта будынак упраўленьня Лібава-Роменскай чыгункі, на рагу Кірава і Валадарскага

Тэгі: