it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 10

Пра гэта паведаміў сам галоўны інжынер "Менскай спадчыны" Міхаіл Жых у размове з журналістамі. Ніякіх пацьвержаньняў пакуль няма. Адбылося гэта пасьля артыкула пра руйнаваньне экскаватарам будынка ХІХ стагодзьдзя па вуліцы Рэвалюцыйнай 24а ў Менску (тэкст артыкула гл.ТУТ )

маё сьнежаньскае інтэрвію зь Міхаілам Жыхам можна пачытаць
ТУТ
камэнтар Антона Астаповіча можна пабачыць
ТУТ

матэрыял з Еўрарадыё

“Мінская спадчына” паскардзілася ў пракуратуру на “Звязду” і Астаповіча

18:13 10.02.10 Віталь Ругайн

Прадпрыемства “Мінская спадчына” падало заяву ў пракуратуру на газету “Звязда” і Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, якое ўзначальвае Антон Астаповіч. Нагодай стаў матэрыял у дзяржаўнай газеце пра знос старога будынку на вуліцы Рэвалюцыйнай, паведаміў Еўрарадыё галоўны інжынер “Мінскай спадчыны” Міхаіл Жых.

Міхаіл Жых: “Уся інфармацыя, якая была размешчана ў газеце "Звязда", гэта поўная выдумка. Сёння я зрабіў афіцыйную заяву ў пракуратуру за паклёп на прадпрыемства і Міністэрства культуры. На газету і канкрэтных аўтараў. Сёння сустракаліся ў генеральнай пракуратуры. Пойдзе даручэнне ў раённую пракуратуру па месцы размяшчэння гэтых юрыдычных асобаў — Таварыства аховы помнікаў, якое давала інфармацыю, і газеты "Звязда".

Карэспандэнт газеты “Звязда”, аўтар матэрыяла, які не спадабаўся "Мінскай спадчыне", Глеб Лабадзенка распавёў Еўрарадыё, што ні газета, ні Таварыства аховы пакуль нічога афіцыйна не атрымоўвалі.

Глеб Лабадзенка: “У пачатку снежня, калі экскаватарам зруйнавалі палову будынка, я рабіў інтэрв'ю з Міхаілам Жыхам, і ён сказаў, што пра гэта не ведаў і будаўнікі самі падагналі экскаватар і знеслі паў-будынка. У дакументах, якія ёсць у мяне на руках, засведчана, што ўсе суб'екты — “Мінская спадчына” як заказчык, навуковы кіраўнік аб'екта — нясуць адказнасць за ўсё, што адбываецца з гэтым аб'ектам. У дадзенай сітуацыі я не ведаю, як будзе выкручана, хто канкрэтна аддаў загад. Можа быць, высветліцца, што экскаватаршчык асабіста вырашыў зруйнаваць будынак. Але я хачу сказаць, што ўсе словы, прыведзеныя ў артыкуле, пацверджаныя дакументальна. Таму я зараз схільны лічыць гэту заяву, магчыма, блефам”.

Тэгі: