|
Лют
09
|
хто б што ні казаў добрага пра Машэрава, гэтаму чалавеку нельга забыць і прабачыць як мінімум дзьве рэчы -- злачынную меліярацыю Палесься і зьнішчэньне Нямігі.
паглядзіце на гэты здымак -- сымбалічна, што ён зроблены ў год 900-годзьдзя Менску. яшчэ крыху -- і пад кіраўніцтвам слаўнага Пятра Міронавіча Няміга будзе зьнішчаная. і Менск, на радасьць камуністычным ашавуркам, стане ўзорна-савецкім горадам...
а яшчэ на гэтым здымку ён нагадвае Вільню, Ўроцлаў, Прагу. што казаць -- Гародню, якую Бог у многім захінуў ад савецкіх барбараў.
ня слухайце, што Менск зьнішчылі выключна фашысты. паглядзіце на паваеныя фоткі. свае фашысты заўжды страшнейшыя.














лютага 9, 2010 at 10:40
как по мне, так “будынкi XIX стагоддзя” – не больше чем бараки, а улица Революционная – пазор всей, так любимой всеми, столицы. Ну не умеем мы сохранять и зарабатывать на данной “спадчыне” и что после этого? ждать пока оно рзавалиться само? что бы керпичи падали на голову прохожим? – вот это будет красота!?
лютага 9, 2010 at 12:57
Так, насамрэч выглядае падобна да Вільні ў савецкія часы, калі яна яшчэ не была адрэстаўраваная… І гэта хараство ўсё магло б захавацца…
Адно вінаваціць Машэрава як галоўнага злачынца не выпадае, бо ён усяго паслухмяны стаўленік ды выканаўца загадаў сталіцы савецкай родзіны.
лютага 9, 2010 at 13:08
зьдзіўляе тады, чаму за гэтую чорну справу ўзяліся так позна — больш чым праз 20 гадоў прасьля вайны. кіраўнік усё адно вінаваты, што не зьбярог. мне так у вёсках расказвалі, як мудрыя людзі захоўвалі храмы і капліцы. прыязджаюць да старшыні сельсавета: будзем вам тут касьцёл бурыць. а ён кажа: а нашто, давайце крыжы паскідаем ды склад зробім, а то мне няма дзе збожжа захоўваць. так некаторыя храмы і дайшлі да нас….
лютага 9, 2010 at 15:19
Ыукпу, прабачце, але што вы тут робіце з такімі поглядамі? Ганарыцеся сваёй неадукаванасцю? Дык вам не сюды!
лютага 10, 2010 at 10:11
Прыклад, які прывёў Глеб, прыклад гарадоў балтыйскіх краінаў і г.д. кажа пра тое, што ад прадстаўнікоў на месцах шмат што залежыць. І зараз мы таксама гэта бачым…
лютага 11, 2010 at 01:42
падобны Менск тут да Гародні, безумоўна
а я думаю, чаму мяне Менск зусім не прываблівае, а гэта, аказваецца, Машэраў пастараўся