it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 19

[ранішні верш для самай чароўнай
у сьвеце дзяўчыны
]

учора мы
цалаваліся ў сьне
а потым на яве
бегалі адно за адным
з крыкамі:
тра-та-та-та-та-та-та-та! –
як на вайне
а потым,
каб не зьдзяцінець,
пайшлі ў касьцёл
слухаць арган
і я (ня ведаючы праўды)
сказаў табе:
бах!
і тупнуў нагой
а ты дадала:
себасьцьян яган!
а потым
сядзелі ў кіне
і цалаваліся разам з героямі
а мне хацелася ўскочыць,
і даганяць цябе
сьветлымі мроямі:
тра-та-та-та-та-та-та-та! –
як на вайне
а потым я смажыў
дранікі
а ты папівала
сунічны нектар
і хрумснуўшы
вуглікам
(бы ў лесе
над голкамі боты,
дадаючы мурашам
работы)
сказала
што я – неблагі
кулінар
а я паглядзеў
на неба
і неба сказала
што не –
птушкам ня трэба
хваста
і хопіць дурачыцца --
тра-та-та-та! --
цалуйцеся
пераважна
ня ў сьне

Тэгі: