it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 19

што радуе, пост пра качак і лебядзяў, якія галадаюць у Ждановічах , спрацаваў. спачатку яго перадрукавала Еўрарадыё, адтуль -- TUT.BY. пасьля АНТ зьняла сюжэт, пасьля зьняў сюжэт Белсат...

у выніку народ актывізаваўся -- і як ні прыедзь, нехта корміць ждановіцкіх небаракаў.

я таксама рэгулярна наведваюся -- вось, выкладаю фоткі з апошняй кармёжкі.

а вы ўжо зьезьдзілі з парай-тройкай батонаў у Ждановічы?

(схема даезду ТУТ )

так качка выскоквае з вады, каб першай ухапіць кавалак батону

а так -- б'юцца за кожны кавалак

у дзесятачку 😉

прыгажуны, праўда?

кармёжку лебядзёў з рук можна выкарыстоўваць як псыхалягічнае лекаваньне ўрбаністычных жыхароў 😉

асобны пункт -- разборкі між сабой, хто ўхапіў больш

аднак бываюць і моманты згоды

вяртлівыя малыя пакідаюць галоднымі шляхетных вялікіх

у вялікай сям'і дзюбай ня шчоўкаюць! 😉

Тэгі: