|
Сту
18
|
адзіная ў Беларусі брама-канюшня захавалася ў Вялікай Ліпе, што пад Нясьвіжам. належала брама да сядзібы Абуховічаў (канец ХІХ ст.), ад якой ацалеў таксама адзін флігель і гаспадарчыя пабудовы.
такое спалучэньне брамы -- менавіта з канюшняй -- напраўду ўнікальнае. звычайна брама магла быць спалучаная з дамочкам вартаўніка, гадзіньнікавай вежай, жылымі памяшканьнямі, у храмах -- са званіцаю.
але самае цікавая дэталя хаваецца ў сярэдзіне брамы...

...два сымэтрычныя арыгінальныя картушы, якія выяўляюць рыцараў. бадай, такія штукі ды яшчэ так цудоўна захаваныя таксама для нас -- унікальныя...
троху далей, зьлева за брамаю, у Вялікай Ліпе варта пабачыць надзвычай цікавы сьвіран, дзе фасад мураваны, а сам аб'ём -- драўляны:
ацалелы флігель
Тэгі: архітэктура, гісторыя, эксклюзыў














Студзень 18, 2010 at 16:05
амбар – свіран
Студзень 18, 2010 at 16:06
амбар = свіран
Студзень 18, 2010 at 22:01
згодны з Вамі, паправіў. а напісаў так, бо, як кажуць многія, “у нас так у вёсцы гаварылі”
Студзень 19, 2010 at 14:56
Там, дарэчы шчэ дзверы цікавыя. Такое чарнёнае дрэва – пад коўку. І, дарэчы, такія ж дзверы і ў браме, і ў капліцы-пахавальні.