it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 16

унікальны артэфакт: першая старонка друкапісу "Ладзьдзі Роспачы" ў перакладзе на расейскую мову Васіля Сёмухі. менавіта ў гэтым варыянтце "Ладзьдзя" і была ўпершыню надрукаваная ў часопісе "Нёман" у 1968 годзе. праўкі зробленыя рукою Ўладзімера Караткевіча

сябры! працягваецца збор сродкаў на гэтае ўнікальнае выданьне! у ім твор будзе прыведзены ажно ў трох варыянтах: рукапіс Караткевіча (факсіміле), гэты вось пераклад Сёмухі (таксама факсіміле) і акадэмічны тэкст са збору твораў, дзе будуць пазначаныя ўсе цэнзарскія праўкі і варыяцыі самога Караткевіча.

за гэтыя дні ахвяравалі:

Мікалай С. зь Берасьця -- 540 тысяч
Ірына З. з Жодзіна -- 20 тысяч
Варвара Ч. з Салігорску -- 50 тысяч

дзякуй! збор сродкаў працягваецца, падрабязнасьці ТУТ

выданьне разрастаецца. рэч у тым, што ўпершыню "Ладзьдзя Роспачы" была надрукаваная ў №2 часопіса "Нёман" за 1968 года ў перакладзе на расейскую мову Васіля Сёмухі (напісаная ў жніўні 1964).

і -- sic! -- у спадара Васіля захаваўся арыгінал таго перакладу (друкапіс) з арыгінальнымі праўкамі самога Караткевіча. як вы мяркуеце, ці мог я абмінуць гэты факт і не папрасіць шаноўнага сападара Васіля дазволіць даць у выданьне і гэты пераклад (сканаваны варыянт)?..

фішка яшчэ большая -- я пайшоў у Нацыянальную бібліятэку, знайшоў той часопіс "Нёман" за 1968 год, адксерыў -- і цяпер сяджу, вышукваю цэнзарскія папраўкі. і памятаеце папярэдні допіс пра выкрасьленых "беларусаў" ?.. дык вось, у расейскамоўным варыянце "беларусы" засталіся!..

дзякуючы арыгіналу гэтага перакладу, між іншым, удалося вызначыць момант, калі Караткевіч унёс у рукапіс сур'ёзныя папраўкі. спадар Сёмуха, выглядае, перакладаў яшчэ зь першага варыянту "Ладзьдзі", дзе твор пачынаўся фразай "Жыў сабе год ТРЫСТА назад..."

а ўжо ў кнізе "З вякоў мінулых" 1978 году фраза пачынаецца так "Жыў сабе год ЧАТЫРЫСТА назад..."

выглядае, што Караткевіч адмыслова перад кніжным беларускамоўным выданьнем вычытаў "Ладзьдзю" яшчэ раз "з алоўкам".

праца ідзе, і кніга абяцае быць напраўду ўнікальнай!..

Тэгі: