Абвяшчаю ўсеагульную інтэрнэт-акцыю “Перакладзем “Глобус Беларусі” на беларускую мову!”
Вы, пэўна, усе ведаеце сайт “Глобус Беларусі” (www.globus.tut.by) ці аднайменны дыск-праграму. Гэта – самы поўны ў сьвеце ілюстраваны збор беларускай архітэктуры, унікальная электронная энцыкляпэдыя, аналягаў якой ня мае ніводная суседняя краіна. Аўтар "Глобуса Беларусі" Андрэй Дыбоўскі першапачаткова выканаў сайт на расейскай мове (аб чым цяпер вельмі шкадуе) па розных прычынах. Найперш таму, што расейскую ён ведае лепей. Андрэй кажа, што калі б пачынаў працу цяпер (а не 8 гадоў таму), то безумоўна вынайшаў бы спосаб зрабіць усё па-беларуску.
І сёньня Андрэй Дыбоўскі гатовы зрабіць беларускую вэрсыю, аднак адзін чалавек гэтага ня зробіць фізычна – аб’ём каля 500 тысяч знакаў.
Аднак усе разам мы здолеем зрабіць гэта!
Дамапагчы можа кожны, хто мае хаця б крыху часу і жаданьня.
Схема працы такая.
Унізе гэтай старонкі вы выбіраеце населеныя пункты, якія хацелі б перакласьці. Калі нейкі населены пункт у сьпісе закрэсьлены, значыцца яго ўжо выбралі. Калі ў вас ёсьць нейкая важная інфармацыя наконт гэтага пункту -- дасылайце на мэйл labadzenka@gmail.com.
Калі дакладна вырашыце, якія пункты перакладаеце, паведамляеце пра свой выбар мне на мэйл labadzenka@gmail.com Пункты замацоўваюцца за вамі і выдаляюцца з агульнага сьпісу.
Перакладаеце ўсю інфармацыю, якая ёсьць на старонцы выбраных вамі пунктаў (строга ў такім жа парадку!). Правапіс перакладу -- наркамаўка.
Калі вам ёсьць што напісаць пра той ці іншы помнік архітэктуры – пішаце ніжэй у тым жа файле. Пры гэтым аўтарскія артыкулы (то бок, тое, што напісалі асабіста вы з розных крыніц, а ня проста пераклалі з "Глобуса") падпісвайце сваімі імёнамі ў канцы артыкула.
* крыніцы выкарыстанай вамі інфармацыі
---------------------------------
* Сябры! Заклікаю вас вельмі ашчадна карыстацца электроннымі перакладчыкамі. А калі карыстаецеся – правярайце і выпраўляйце стыль ды граматыку.
* Калі вы ведаеце, у якіх даведніках знайсьці інфармацыю – знаходзьце і набірайце тэкстам у вордаўскі файл.
* Перачытвайце свой тэкст хаця б некалькі разоў, каб пазьбегнуць памылак і абдруковак.
* Прыцягвайце да працы сяброў і знаёмых. Аб’ём даволі вялікі, патрэбна шмат працоўных рук і вачэй,
* І самае галоўнае – хай кожны з вас знойдзе час на пераклад хаця б аднаго населенага пункта. Не саромцеся казаць: “Я бяру толькі Бердаўку”. Населеных пунктаў 2768 (усяго) і 550 (для якіх патрэбны пераклад, астатнія, дзе няма аўтарскіх тэкстаў, перакладзе праграма), таму любая дапамога дазволіць наблізіцца да мэты!
Памятайце – мы робім гэта для сябе, каб мець “Глобус Беларусі” па-беларуску!
----------------
Усе пытаньні, заўвагі і прапановы прымаюцца на мэйл labadzenka@gmail.com,у аську 431-580-025 і на skype labadzenka
Дадаткі
Узор перакладу
У якасьці прыкладу прывяду вёску Бердаўка Лідзкага раёну (ГЛЯДЗІ ТУТ). Узор перакладу, дасланы Вольгай Дудко, можна СПАМПАВАЦЬ ТУТ
Як вылічыць вышыню помніка архітэктуры
Спосабаў шмат, прыводжу самы просты.
Фатаграфуеце помнік здалёк, каб не было скажэньня прапорцыяў, ставіце каля самага помніка чалавека.
Калі ёсьць магчымасьць – вымяраеце рост чалавека. Калі гэта выпадковы мінак – прымаеце ягоны рост за 1,7 мэтра.
На фотаздымку вымяраеце чалавека і помнік архітэктуры ў мілімэтрах. Для помніка архітэктуры – мерайце да найвышэйшай кропкі. Для храма – да сканчэньня крыжа.
Вылічваеце вышыню помніка па наступнай формуле. 1,7 памножыць на вышыню помніка ў мм, атрыманы вынік падзяліць на вышыню чалавека ў мм = вышыня помніка.
Прыклад кароткай храналёгіі для Камайскага касьцёла
1603—06 гг. Збудаваны на сродкі Яна Рудаміна Дусяцкага
1643 г. пры касьцёле пачаў дзейнічаць шпіталь на 5 ложкаў для мужыкоў і 13 для кабет
сяр. XVII ст. пацярпеў ад пажару, адрамантаваны
1673 г. асьвечаны пасьля рамонту віленскім япіскапам Слупскім
пач. XVIII ст. у часе Паўночнай вайны быў абстараляны швэдзкай артылерыяй
1739 г. дабудаваныя хоры
1778 г. прыбудаваная бакавая капліца-алтар з крыптай
1861 г. рэканструяваны, абноўлены
у цяперашні час касцёл дзейнічае
Назвы населеных пунктаў
У беларускай вэрсыі назвы населеных пунктаў будуць пададзеныя ў адпаведнасьці з афіцыйным выданьнем "Назвы населеных пунктаў", але пішыце таксама і традыцыйныя назвы (прыклад: афіцыйна Вілейка, а традыцыйна Вялейка, бо рэчка ад пачатку называлася Вяльля, а не Вілія). Таксама ў спрэчных выпадках пазначайце традыцыйны (мясцовы) націск. Прыклад: афіцыйна лунінЕц, традыцыйна лУнінец, афіцыйна камянЕц, традыцыйна кАменец.
СЬПІС НАСЕЛЕНЫХ ПУНКТАЎ, ДЛЯ ЯКІХ ПАТРЭБНЫ ПЕРАКЛАД
(на расейскай мове, у гэткім жа варыянце, што і на сайце)
сьпіс пунктаў на "Глобусе" з тэкстамі для перакладаў ТУТ
Я думаю што нядрэнна можна было б выкарыстаць людскі рэсурс з саміх гэтых населеных пунктаў. Нават тупа звязаўшыся праз е-мэйлы з рознымі гарадскімі газетамі – а праз іх выходзіць і на тых хто мог бы дапамагчы ў канкрэтным горадзе, мястэчку… Улічваючы што актывістаў хапае паўсюль – можна было б атрымаць нядрэнны “выхлап” і ў сэнсе новай інфармацыі.
> Не думал ли хозяин “глобуса” перевести свой проект на WIKI движок,
> что бы проект не был таким застойным, каким он является сейчас?
Думал, и не раз. Но тогда не будет возможности иметь “Глобус Беларуси” на DVD – для тех, у кого нет постоянного доступа к Интернету или ограничен трафик. Многие, кстати, пользуются диском непосредственно находясь в путешествии – а в дороге не всегда мобильная связь присутствует, не говоря уж об Интернете.
8 студзеня даслаў Вам заяўку на замацаваньне за мною Пружанаў, Альшанаў, Сьвіслачы, Пустынкаў і Старых Дарог. У адказ нічога не атрымаў. А сёньня гляджу, што Пружаны ўжо занятыя. Ці дайшла мая заяўка? На ўсялякі выпадак дублюю яе тут. Замест занятых Пружанаў магу ўзяць Воршу ці Сноў.
Дзякуй!
8 студзеня даслаў Вам заяўку на замацаваньне за мной Пружанаў, Пустынкаў, Сьвіслачы, Старых Дарог і Альшанаў. Адказу не атрымаў. А сёньня гляджу, што Пружаны ўжо занятыя. Ці дайшла мая заяўка? На ўсялякі выпадак дублюю яе тут. Замест Пружанаў магу ўзяць Воршу ці Сноў.
Дзякуй!
8 студзеня я даслаў Вам заяўку на замацаваньне за мною Пружанаў, Альшанаў, Старых Дарог, Пустынкаў і Сьвіслачы. Адказу дагэтуль не атрымаў. А сёньня гляджу, што Пружаны ўжо занятыя. Ці дайшла мая заяўка? На ўсялякі выпадак дублюю яе тут. Замест Пружанаў магу ўзяць Сноў ці Воршу.
>Думал, и не раз. Но тогда не будет возможности иметь “Глобус Беларуси” >на DVD – для тех, у кого нет постоянного доступа к Интернету или ограничен >трафик. Многие, кстати, пользуются диском непосредственно находясь в >путешествии – а в дороге не всегда мобильная связь присутствует, не >говоря уж об Интернете.
Одно другому не помешает. Да и на продажах дисков можно выиграть еще больше.
Катастрофа. Розбився лiтак. Попали в чистилище українець, москаль та жид.
Підходить до них апостол Павло та й каже:
- Панове, катастрофа була незапланована, тому поки ми вияснимо,
кому з вас в рай, а кому в пекло, можу запропонувати виконання
одного вашого бажання, такого, про яке ви все життя мріяли, одним словом
будь-якого, крім повернення на землю.
Москаль:
- А ви точьно виконаєтє цє бажання?
Павло:
- Обов'язково.
- Тоді я хачу, щоб вимєрли усі жиди, а то вони всюди пхають свого носа,
лєзуть в уряд і заважают нам жить.
Жид:
- А я хочу, щоб всі москалі повимирали як мамонти, вони нам, эвреям,
жити нормально не дають, у всіх своїх бідах звинувачують,
хотіли б всім світом керувати.
Українець:
- А ви точно виконаєте попередні бажання москаля та жида?
Павло:
- Я ж пообіцяв!
Українець:
- Ну, тоді мені лише філіжанку кави.
Студзень 18, 2010 at 12:14
[...] [...]
Студзень 18, 2010 at 12:15
[...] [...]
красавiка 7, 2010 at 00:05
[...] [...]