|
Сту
04
|
Ты можаш думаць пра сябе што заўгодна. Пра цябе могуць што заўгодна казаць іншыя.
Маё вымярэньне кожнага, і сябе найперш, -- справы, а ня словы.
За 2009 год удалося зрабіць некалькі важных для мяне справаў.
-- Выхад дыска "Галасы", дзе зьмешчаныя ўнікальныя запісы 1968 году галасоў Уладзімера Караткевіча, Рыгора Барадуліна і Ларысы Геніюш, якія выканаў паэт Сяргей Панізьнік. падрабязьней пра дыск ТУТ. Па ўсёй краіне пры падтрымцы грамадзкай кампаніі
-- Мне прысудзілі прэмію Беларускай асацыяцыі журналістаў "Вольнае слова" за найлепшы рэпартаж 2008 году.
-- Скончыў журфак БДУ.
-- Прыезд у Беларусь князёўны Эльжбеты Радзівіл і яшчэ дзевяцярых прадстаўнікоў Сям'і. Гэты прыезд рыхтаваўся год і стаўся для мяне, бадай, найважнейшай справай году. Тады, у траўні, дзяржава не зрабіла для гэтага прыезду нічога. Нават візы Радзівілам выдалі з трэцяга разу і за грошы. Што праўда, ужо ў ліпені, калі міністрам культуры стаў спадар Павал Латушка, князёў прымалі на ўзроўні.
-- Праз Блог былі сабраныя грошы на новую пліту для Валянціны Ўладзімераўны Быкавай, сястры нашага вялікага пісьменьніка Васіля Быкава. Дзякуй усім ахвярадаўцам!
-- На магіле бабулі Ўладзімера Караткевіча ў Рагачове быў адкрыты помнік, грошы на які зьбіраліся праз www.labadzenka.by Дзякуй яшчэ раз усім, хто адгукнуўся!
(фоткі павялічваюцца пры націсканьні)

































Студзень 4, 2010 at 10:34
молодец, насыщенный год)
Студзень 4, 2010 at 12:01
так трымаць! па-спартанску
Студзень 4, 2010 at 12:11
так держать и в новом году!
Студзень 4, 2010 at 14:49
Няхай такім жа плённым будзе і 2010 год )))
Студзень 7, 2010 at 12:49
Малойца Глеб Паўлавіч!
Здзівіўся, што Вы толькі у гэтым годзе скончылі ВНУ… такі малады а столькі дасягненьняў! Так трымаць! Дзе Фота з дзяўчынамі там Вы,наогул СУПЕРМЭН! А чаму няма здымкаў з Настачкай, ці… (калі балючае пытаньне то не адказвайце)
Шчасця Вам і здароўя!
Студзень 18, 2010 at 14:21
Мало того, что Вы, Глеб, настоящий профессионал, Вы еще и просто хороший человек, которому удается все, что он делает. Хорошим людям не так часто везет. Пусть у Вас все будет хорошо и еще лучше!