it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 25

каляды2

Усё дакладна да лепшага. Нават калі цягам году амплітуда настрою скача ад мінус дзесяці да плюс дзесяці, нават калі часам сумняесься і ня верыш.

Ня плачце, калі вам здраджваюць людзі, часам, здавалася б, самыя блізкія. Магчыма, такім чынам Бог адводзіць вас ад памылкі -- і чым раней здарыцца гэтая прыкрасьць, тым ад большай прыкрасьці вы ўратуецеся ў будучыні.

Я ніколі не разумеў кіроўцаў, якія паказваюць паваротнік за два мэтры да павароту. А таксама тых, хто ўвогуле не паказвае паваротнік. Здавалася б, драбяза, але колькі гаворыць пра чалавека! Мне здаецца, што і ў жыцьці ёсьць такія паваротнікі. І ты можаш шчыра не разумець, што чалавек ужо падрыхтаваўся збочыць, а ён -- гак, і ўсё.

Такія думкі ўзьніклі ў мяне, калі я згадваў 2009 год. І падумалася, што калі мінае час, і ты глядзіш на рэчы з адлегласьці, то не шкада нічога. Ты навучаны, ты стаў разумнейшы і мацнейшы.

З Калядамі, сябры! Усё да лепшага!

Тэгі: