it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 30

nils

Гэтую працу Нільса фон Нільсана я набыў на бэрлінскай барахолцы ў раёне станцыі Tiergarten. Праца датаваная 1945 годам, захавалася ў прыстойным стане, старой рамачцы. На запыт у нэце вылятае толькі нямецкі матэматык, якога так звалі. Ці гэта ён маляваў у вольны час, ці гэта цёзка незагуглены патрапіўся -- ня ведаю. Аднак гляджу на гэтую карцінку і разумею, што яна -- ужо гісторыя...

nils3

nils2

sch2

Старадаўні пінцэт для цукру -- яшчэ адзін каштоўны набытак. Даўно хацеў сабе такую штуку, бо цукар ем толькі ў кавалках. Аднак не хацелася купляць новы, сучасны. Во -- пашчасьціла.

sch

lyzh

А лыжачкі я ў кожнай краіне, па традыцыі, проста бяру на памяць у кавярнях -- назьбіралася ўжо штук трыццаць. Для іх драбаза, а мне памяць будзе 😉

Тэгі: , ,