it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 18

АФІША ВЫЯВЫ 2009

Прома-група Юліі НОВІК і Вікі ТРЭНАС
прадстаўляе:

5 снежня (субота) у 18.00 у Тэатры рускага рамансу
(вул. Чыгуначная, д. 27, корп. 2)

штогадовы літаратурна-мастацкі праект

“Выявы-2009” –

спалучэнне візуальнага, музычнага і літаратурнага мастацтва.

Вас чакаюць “Дыялог зорак”:

Людміла Рублеўская і Вераніка Шніп,
Віктар Жыбуль і Джэці,
Уладзімір Арлоў і Андрэй Хадановіч,
Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака,
Алёна Беланожка і Маргарыта Аляшкевіч,
Барды Ната Пушкарова і Паша Кузіч,

А таксама:
“Госць на біс” – зорка ўсходняга танца, паэтка Ганна Федарук,
“Спецыяльны госць” – вядомы блюзмэн Юры Несцярэнка,
“Дэбют Выяваў”— фотамастак і паэтка Ірына Агеева.

У праграме — прэзентацыя творчасці мастака Аляксея Раўскага (Беларусь – Францыя) і дэма-фільм Джонатана Дрыскола (Канада) пра беларускі рыцарскі рух.

Кошт квітка 7000 бел. руб. Даведка і заказ квіткоў па тэл. +37529 5607793, +37529 1354495 або праз e-mail: vuavu@list.ru.

Увага! Кожны наведвальнік атрымае ў падарунак унікальную самаробную электронную кнігу коміксаў “Блакітны Свін і яму падобныя”. Не прапусціце!

Схема праезду да Тэатра рускага рамансу: ад ст. м. Інстытут культуры (Дом быта) тр. 45, 47 да прып. “Аўтасіла”

КГУ "Золотое крэсиво", УНП 190403869, удостоверение № 1258 от 02.11.2009 г., выдано УК Мингорисполкома

Каардынатары праекта:
Юлія Новік Тэл. +37529 5627427, +37529 3497398, E-mail: novik.julia@gmail.com http://julienovik.unblog.fr
Віка Трэнас Тэл. +37529 5607793, +37529 1354495, E-mail: trenas007@gmail.com
http://vika-trenas.livejournal.com/

ВЫЯВЫ-2009: ДЫЯЛОГ ЗОРАК

Штогадовы некамерцыйны літаратурна-мастацкі праект “Выявы” з’яўляецца ініцыятывай наймаладзейшага пакалення беларускіх творцаў, якія працуюць у самых розных відах мастацтва (літаратуры, музыцы, тэатры, фатаграфіі, жывапісе, кіно, танцы) і яднаюцца дзеля стварэння актуальнай культурнай прасторы, адкрытай для ўсебаковага супрацоўніцтва з новымі талентамі. Першае мерапрыемства было паспяхова праведзена 6 снежня 2008 года. На сцэне Тэатра рускага рамансу выступілі паэты Юлія Новік, Аксана Спрынчан, Валерыя Кустава, Ганна Федарук, Воля Чайкоўская, Вольга Гапеева, Рагнед Малахоўскі, а таксама знаныя музыкі Юры Несцярэнка і Алесь Камоцкі. Кожнаму наведніку імпрэзы быў падораны мультымедыйны дыск пад назвай «Выявы-2008: Анталогія найноўшай беларускай літаратуры», куды ўвайшлі літаратурныя творы, фотаздымкі, відэасюжэты ды іншыя цікавыя матэрыялы, датычныя праекта.

Тэгі: