it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 30

мяркуючы па актыўнасці неабыякавых людзей, будзем ставіць помнік, а не дошку.

адгукнуліся ўжо каля 10 чалавек, якія згодныя ахвяраваць розныя сумы. грошы будзем зьбіраць, калі дакладна вызначымся, што і як робім.

Аліна, актывістка "Гісторыкі" з Рагачова, патэлефанавала мне сёньня. парпасіў яе даведацца, ці зможам вырабіць помнік у Рагачове, ці усталёўвае там хто. няблага было б і агароджу якую прыдумаць.

тым часам, высьветліў тое-сёе пар бабулю Караткевіча.

звалі яе Гануля Францаўна Пашкевіч (па мужу Грынкевіч) нарадзілася ў 1870 годзе, памерла ў жніўні 1906. настаўнічала ў вёсцы Нісімкавічы пад Чачэрскам, дзе яе і спаткаў дзед Караткевіча Васіль Юльянавіч Грынкевіч. вось, як апісвае гэтую гісторыю дасьледчык Анатоль Верабей:
Нямала звестак збераглося пра дзеда пісьменніка Васіля Юллянавіча Грынкевіча. Нарадзіўся ён у 1861 г., калі адмянілі прыгон, у Краснаполлі. Быў асілкам, чалавекам магутнага целаскладу. Скончыў духоўнае вучылішча ў Гомелі, але ў семінарыю не пайшоў і ўвогуле адмовіўся быць святаром. Уладкаваўся ў Чачэрску лясным аб'ездчыкам у пана Круглікава. Пазнаёміўся з Ганнай Францаўнай Пашкевіч, часта стаў наведваць яе ў вёсцы Нісімкавічы, дзе яна настаўнічала. Бацька яе працаваў загадчыкам гаспадаркі турмы ў Рагачове. Прыгожая дзяўчына паставіла ўмову: калі Васіль пяройдзе на дзяржаўную службу, то яна выйдзе за яго замуж. Неўзабаве яны пераехалі ў Мсціслаў, дзе Грынкевіч працаваў пісарам у казначэйстве. Пазней жылі таксама ў Чэрыкаве, Оршы, Магілёве і Рагачове. Васіль даслужыўся да надворнага саветніка. Відаць, недзе ў 1922 г. пайшоў на пенсію. Было ў іх з Ганнай чацвёра дзяцей: Сяргей (1891, Мсціслаў - не вярнуўся з першай імперыялістычнай вайны); Надзея - маці пісьменніка (25.7.1893, Мсціслаў - 16.12.1977, Мінск); Яўгенія (15.8.1896, Чэрыкаў - 28.2.1983, Мінск); Ніна (12.12.1904, Рагачоў - 20.4.1993, Горкі Магілёўскай вобл.). Бабуля Ганна памерла ў жніўні 1906 г., пахавана ў Рагачове на старых могілках. Праз паўгода дзед ажаніўся з Людмілай Антонаўнай Барысевіч (1873 - 1963(?), Рагачоў). У аўтабіяграфіі У. Караткевіч заўважыў, што дзед быў атэістам. Калі ён жаніўся другі раз, поп адмовіўся яго вянчаць, бо ён ні разу не прычашчаўся і не спавядаўся ў царкве, што было абавязковым для дзяржаўнага служачага. Тады дзед абвянчаўся за пятнаццаць вёрст ад Рагачова.
Ад другога шлюбу ў дзеда быў сын Ігар (27.4.1908, Рагачоў - 20.12.1985, Рагачоў). У 1914 г. дзед пабудаваў вялікі цагляны дом у Рагачове. Жыў ён там да вайны. Любіў вандраваць, часта наведваў дачок, якія з сем'ямі жылі ў Оршы і Полацку. Незадоўга да смерці дзед аслеп. У. Караткевіч у аўтабіяграфіі згадваў: "…я быў у яго чымсьці накшталт сакратара: чытаў яму, а часам і пісаў за яго". У вайну дзед пераехаў у Карму Гомельскай вобласці да дачкі Ніны і там памёр 12.7.1945 г.
Дзед Васіль моцна ўплываў на будучага пісьменніка. Шмат пачутага ад дзеда ў дзяцінстве У. Караткевіч пазней выкарыстаў у сваёй творчасці. Да дзеда Васіля падобны 80-гадовы селянін Ян Рыгоравіч - галоўны герой ранняга апавядання У. Караткевіча "Дзядуля".

падтрымліваю ідэю скласьці эпітафію са словаў самога Караткевіча пра бабулю. працоўны варыянт -- урывак зь верша, дзе ёсьць радок і пра "капліцу над бабчынай магілай старою".

Музей Караткевіча ў Воршы дапамагае таксама -- шукаюць іншыя згадкі пра бабулю, фотаздымак, удакладняюць дату нараджэння і смерці.

справа ідзе, адгукайцеся!..

нагадваю мае кантакты:
labadzenka@gmail.com
ICQ: 431-580-025
skype: labadzenka

"

Тэгі: