|
Кас
27
|
+ ДАДАЎСЯ МОЙ АРТЫКУЛ ПРА ВЫСТУП
Унікальны выступ у Менску хора з вострава Сардынія. Іхныя народныя сьпевы занесеныя ў сьпіс Шэдэўраў нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва ЮНЭСКА.
Тэнорэс ды Мамаяда
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/10/sardynia.mp3]






У мiнскай кансерваторыi мычаў вол, бляяла авечка i шапатаў вецер
Так патлумачыў сваю манеру спеваў саліст унiкальнага хору з Сардынii
Заўчора ў кансерваторыi давалi Сардынскi хор. У анонсе быў адзiн чароўны радок — “iхныя спевы ўнесеныя ў спiс Шэдэўраў нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва ЮНЕСКА”. Я падумаў, што калi дабяруся да Сардынii, то часу на слуханне хору будзе яўна бракаваць. I вырашыў не ўпускаць магчымасць тут.
Прыезд этнiчнага хору Сардынii — чарговая прыступка ў культурным супрацоўнiцтве Беларусi i гэтай iтальянскай выспы. Нашае консульства на Сардынii ўжо зладзiла цэлы шэраг iмпрэзаў. У канцы верасня там выступiлi “Харошкi”, 18—19 кастрычнiка вакальны квартэт “Элегiя” ўзяў удзел у Мiжнародным фестывалi духоўнай харавой музыкi ў горадзе Кальяры. I вось — этнiчны сардынскi хор у Мiнску.
Рэкламы асаблiвай не было, нават вахцёрка кансерваторыi за дзень да канцэрта “нi пра якiя сардыны нiчога не чула”. Тым не менш, людзей набiлася столькi, што сядзелi адно ў аднаго на галовах. Прадстаўляючы хор, вiцэ-прэзiдэнт правiнцыi Нуора Пепiна Пафi адзначыў:
— Я з вялiкiм хваляваннем i гонарам вiтаю ўсiх прысутных ад iмя нашага вострава Сардынiя!.. Мой вiзiт у Беларусь — вынiк наведвання амбасадарам Беларусi ў Iталii спадаром Скрыпком правiнцыi Нуора i падпiсаннем дамовы пра супрацоўнiцтва мiж Мiнскам i правiнцыяй Нуора. Нашая зямля — гэта старадаўнi край з тысячагадовымi традыцыямi. I тут мы сустрэлi такую ж багатую зямлю з такiмi ж старадаўнiмi традыцыямi. Культура з’яўляецца ўвасабленнем душы народа. I я мяркую, што менавiта з культурных стасункаў пачнецца эканамiчнае супрацоўнiцтва мiж нашай правiнцыяй i Беларуссю. Мы ўжо дамовiлiся, што ў студзенi прыедзе дэлегацыя прадстаўнiкоў бiзнэсу Нуора, каб усталяваць кантакты з прадстаўнiкамi бiзнэсу Беларусi. А сёння мы прывезлi вам часцiнку нашай душы — нашы этнiчныя спевы, якiя ЮНЕСКА прызнала шэдэўрам нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва.
Пасля на сцэну выйшлi чатыры дзядзькi ў цiкавых футравых касцюмах — i заспявалi. Ды так, што ўсе проста замерлi з прыдыханнем.
У перапынках мiж песнямi кiраўнiк хору спадар Марыа Мамэлi распавядаў пра сутнасць спеваў у стылi sа hussеrtu. Спяваюць на чатыры мужчынскiя галасы: голас-салiст, бас, самы высокi голас i контравос. Каб было больш зразумела, Марыя патлумачыў:
— Вось ён сваiм спевам паўтарае мычанне вала, ён — бляянне авечкi, а ён — шоргат ветру.
Трыццаць хвiлiн спеваў прайшлi адным iмгненнем. Здавалася, зала ўвайшла ў транс i медытуе разам са спевакамi. У канцы Марыа папрасiў прабачэння:
— Мы так спацелi… У нас жа футравыя касцюмы… Аднак гэта — таксама сведчанне, што мы спявалi, не шкадуючы сiлы i нашай станоўчай энергii!..
Пасля iмпрэзы я звярнуўся з пытаннямi да шаноўнага амбасадара Iталii ў Беларусi спадара Джулiа Прыджонi.
— Спадару амбасадару, кажуць, што Сардынiя — гэта асобны свет, што гэта — “не зусiм Iталiя”…
— Гэта выспа. I як кожная выспа, мае свае асаблiвасцi. Акрамя таго, яна належала П’емонту — да таго часу, пакуль адбылося ўз’яднанне Iталii. Гэта вельмi старажытная зямля…
— Са сцэны казалi, што нават мова Сардынii адрознiваецца ад iтальянскай. Цi спадар амбасадар усё зразумеў, што тут спявалi?
— Так, яна адрознiваецца. Але не настолькi. Як i ўсе дыялекты — мае свае асаблiвасцi. Самае цудоўнае, што я сёння ўбачыў — гэта музыка. Яна вельмi натуральная, бо спявалi без партытуры. Спявалi музыкi, якiя нiколi не вучылiся спевам! Iх спевы адбываюцца вельмi натуральным чынам — i гэта здорава!..
— Вiцэ-прэзiдэнт правiнцыi Нуора спадар Пафi адзначыў, што Сардынiя i Беларусь падобныя тым, што гэта дзве старажытныя зямлi з тысячагадовымi традыцыямi. Якiя яшчэ падабенствы бачыце вы?
— Падабенства ў тым, што iтальянцы i беларусы — вельмi адкрытыя, шчырыя людзi. На працягу стагоддзяў нашы народы аб’ядноўвае тое, што мы перажывалi шмат акупацый i нашэсцяў розных народаў. I ад кожнага з гэтых народаў i iтальянцы, i беларусы бралi нешта сваё. Таму ў пэўным сэнсе нашы народы касмапалiтычныя, бо зведалi ўплыў шматлiкiх культур. Што яшчэ агульнае — гэта любоў да музыкi, любоў да танца. Ва ўсiм гэтым мы старалiся захаваць нашы нацыянальныя адметнасцi. Гэта адбываецца з беларусамi, гэта адбываецца з iтальянцамi.
— Наколькi я ведаю, ужо адбылiся сустрэчныя выступленнi на Сардынii — напрыклад, ансамбль “Харошкi”. Цi ведаеце вы, як гэта сустрэлi ў Iталii?
— На вялiкi жаль, я не прысутнiчаў там асабiста. Але, наколькi я ведаю, сардынцы сустрэлi гэта з вялiкiм энтузiязмам. I я спадзяюся, што такое культурнае супрацоўнiцтва пераўтворыцца ў больш актыўнае супрацоўнiцтва сфераў бiзнэсу. Бо культура — трывалы падмурак любых адносiнаў.
— Цi паспеў спадар амбасадар паслухаць нашы народныя песнi?
— Так-так!.. Я з прыемнасцю наведваю шмат мерапрыемстваў у тэатры, фiлармонii, канцэртных залах, люблю вулiчныя выступленнi. I кожны раз заўважаю для сябе падабенства нашых народаў i культур.
Тэгі: відэа, музыка, эксклюзыў










кастрычнiка 27, 2009 at 09:18
колоритно))))))))))))
кастрычнiка 27, 2009 at 12:09
дык вось дзе Глеба ўчора прападаў, а я ўжо падумала, што КДБэшнікі забралі
гэта ў цябе такі фоцік ці сядзеў пад падлогаю пад харыстамі?
здымкі проста шыкоўныя!!! дзякуй
кастрычнiка 27, 2009 at 13:06
Он косил под сардина)))))))
кастрычнiка 28, 2009 at 19:12
я когда послушала в первый раз, подумала, что у них какие- то инструменты особенные))
меня тоже заинтересовала эта строчка про шедевры нематериального наследия человечества и я нашла в сети радиоархив, где можно скачать передачу посвещенную музыке Сардинии. http://radio.super.lv/node/1121
кстати там есть архив передач про музыку и других народов мира.
кастрычнiка 28, 2009 at 19:13
я когда послушала в первый раз, подумала, что у них какие- то инструменты особенные))
меня тоже заинтересовала эта строчка про шедевры нематериального наследия человечества и я нашла в сети радиоархив, где можно скачать передачу посвещенную музыке Сардинии. http://radio.super.lv/node/1121
кстати там есть архив передач про музыку и других народов мира.