it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 20

001
Учора Валянціна Ўладзімераўна Быкава атрымала новую пліту. Кіраўнік Вушацкай газавай службы Зьміцер Талан бясплатна выдаткаваў машыну, каб завезьці пліту, майстры задарма падключылі апарат гаспадыні.

Пліта (з усімі прыбамбасамі) каштавала 633 тысячы 30 рублёў.

Дзякуй усім, хто аператыўна адгукнуўся на заклік ахвяраваць на пліту:
* Siva
* Dionisiy
* Яніна М.
* рэдакцыя газэты "Наша Ніва"
* tink
* Ігар К.

Рэпартаж пра дастаўку пліты ТУТ.

002

Фота на памяць са старой плітой

003

Гэтай пліце было больш за 40 гадоў

004

Газавікі сказалі, што працавала яна "на чэсным слове"

005

Абноўка

006

"А якая красавіца!.."

007

Паглядзець на атракцыён прыйшла палова вёскі Ваўчо. "Прызнавайся, Валька, дзе такія грошы ўзяла?!" -- пыталіся суседзі. "Бясплатна хлопцы прывезьлі!.." -- шчыра адказвала Валянціна Ўладзімераўна

008

"Як разабрацца, дзе якая ручка?.."

009

"А во гэта -- для гэтай канфоркі..."

010

"Ты глядзі, кнопку націснула -- і гарыць!..

Тэгі: