it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 18

0013

Гэты ўнікальны вятрак стаіць сярод вёскі Алешкавічы Камянецкага раёну. Са словаў мясцовай жыхаркі спадарыні Ларысы, калісьці на млыне вісела жалезная табліца з датаю пабудовы -- 1876. А яшчэ гадоў 15 таму яе, Ларысін бацька ўратаваў вятрак ад пагібелі -- тубыльцы хацелі разабраць яго на дровы... Вятрак ня ўнесены і сьпісы помнікаў архітэктуры, дзяржава не ахоўвае яго нават на словах. Сьпяшайцеся пабачыць яго -- бо ў наступны раз ратавальніка ветрака можа ня быць побач...

0023

Самае страшэннае, што ў ветрака цяпер няма даху -- і непагода робіць зь ім што хоча...

0032

Лопасьцяў ўжо няма, але ўвесь мэханізм захаваўся. Лезу ўнутр...

0042

Дэталі мэханізму

0052

Наколькі я разумею, апроч ўсяго, вятрак яшчэ варочаўся вакол сваёй восі -- каб павяртаць яго ў бок ветру. І гэта такая махіна!..

0062

0071

Лесьвіца, хоць і старая, але мяне вытрымала

008

009

Магутная аснова ветраку, якая завецца "казёл"

010

Тэгі: ,