it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 05

01

Заехаў сёньня ў Лошыцу -- і жахнуўся!.. Ля Белага Млына трашчыць вялізнае вогнішча! Ня йнакш, думаю, вядзьмарак абырыгены паляць.

Гарэла аўтэнтыка. Старыя бэлькі, ваконныя рамы, драўляныя часткі будынку. Гарэла ХІХ стагодзьдзе...

Зайшоў зь іншага боку, каб сфоткаць вогнішча на тле будынка. Мужык наверсе, што аддьдзіраў манціроўкай дошкі, пабачыў мяне і закрычаў калегам на зямлі: "Вася, он фатаграфірует!"
Мне гэта нагадала мульцік, дзе, здаецца, казьлянятка жалілася: "Мама, он меня посчитал!.."

02

Праз хвіліну гэтае чуда ў зялёнай майцы было на зямлі і крочыла на мяне з рэальным наездам:

-- Ты чыво фатаграфіруеш?! Разрашэніе ат застройшчыка есьць?..

Гм, а мне здавалася, што Лошыцу ўжо "застроілі" ў канцы ХІХ стагодзьдзя... Кажу, што журналіст, і дазвол на фатаграфаваньне мне ня трэба.

-- Журналіст?.. Счас піздану, будзіт цібе журналіст. А ну піздуй адсюль, і плёнку сваю сьціры, штоб фатаграфій не была.

Я спрабаваў было падыскутаваць з гэтай шклоўска-магілёўскай шляхтай, аднак іх рабілася вакол мяне ўсё больш, і гэта патыхала курсамі экстрэмальнай журналістыкі. Напасьлед выйшаў адзін зь бензапілой і стаў падазрона круціцца вакол маёй машыны. Гэта азначала, што фотаплэнэр скончаны.

03

Ды ўрэшце, усё было і зьнята. А што ня зьнята, тое празь якую гадзінку пераўтварылася ў прысак...