it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 27

img_0196
Эльжбета Радзівіл нарадзілася ў кастрычніку 1917 года ў Лондане, а хрышчоная была ў  Парыжы 14 студзеня 1918 года. На хрост бацька князь Альбрэхт Радзівіл, апошні ўладар Нясвіжскага замка, павесіў адзінай дачцэ на шыю залаты ланцужок з медальёнам Божай Маці, аздобленым каштоўнымі камянямі...

зроблена для Эўрарадыё

91-гадовая князёўна дазволіла сфатаграфаваць упрыгожанне, якое падараваў ёй бацька ў 1918 годзе ў Парыжы…
Яшчэ ў траўні, у часе знаходжання ў Мінску, князёўна Эльжбета Радзівіл ускосна расказала журналістам пра свой унікальны медальён, які бацька падараваў ёй на хрышчэнні ў Парыжы ў 1918 годзе.
У гэты раз я запытаўся пра медальён адмыслова. Пані Эльжбета ласкава зняла яго з сябе і дазволіла падрабязна сфатаграфаваць.
img_0066

img_0086

img_0204

Ад тылу напісана "Эльжбета Марыя Одры Радзівіл, 14 студзеня 1918, Парыж" Пані Эльжбета патлумачыла, што паводле тагачаснай моды бацька даў ёй 5 імёнаў: Эльжбета Марыя Габрыэла Одры Дарота Радзівіл. Праўда, усміхнулася князёўна, на медальён змясцілася толькі тры. У пашпарце ж засталося два: Эльжбета Марыя. Сама ўладальніца пяці імёнаў лічыць гэты звычай састарэлым: усім сваім дзецям яна давала толькі па два імёны.

img_0214

Апроч медальёну на тым самым ланцужку князёўна носіць яшчэ два ўпрыгожанні. Першае — залатое сардэчка з аметыстам. Яго падараваў пані Эльжбеце першы муж Вітольд Тадэвуш Чартарыйскі, які загінуў у траўні 1945-га — за колькі дзён да сканчэння вайны…

Другое — "аметыставыя слёзы" дасталіся пані Эльжбеце ад адной сяброўкі. Тая сказала, што самой ёй гэты ювелірны выраб не дужа падабаецца — і аддала пані Эльжбеце. Неўзабаве сяброўка загінула, а князёўна носіць гэтыя "слёзы" як памяць аб ёй…

Тэгі: