|
Тра
25
|

Цяпер, нарэшце, магу раскрыць сакрэт, чым я займаўся апошнія тры тыдні. У супрацы з польскай амбасадай мы актыўна рыхтавалі візыт князёў Радзівілаў у Беларусь. Год таму, прыехаўшы ў Варшаву на інтэрвію да князёўны Эльжбеты, я запрасіў іх у нашу (ці іх?..) краіну. І вось, нарэшце, гэты візыт адбыўся. Пані Эльжбеце 91 год, яна дачка князя Альбрэхта Радзівіла, апошняга ўладаря Нясвіжскага замка. Разам з ёй у Беларусь прыехалі яшчэ 9 чальцоў Сям'і. Гэта добрая традыцыя -- кожны Радзівіл, незалежна ад лініі, павінен пабываць у Нясьвіжы. Праўда, зараз, калі замак актыўна руйнуе салігорскі будаўнічы трэст, гэта можа прынесці няшмат радасьці...


За абедам. Справа -- князь Мікалай Канстанцін Радзівіл

Сын пані Эльжбеты князь Аба Радзівіл (злева) і князь Мацей Радзівіл

Сямейнае фота ў Менску

Кароткае наведваньне Чырвонага касьцёлу
Гандлёвы цэнтар "Сталіца" ўразіў князёўну тым, што ў Беларусі "ўсё ёсьць"

Столькі князёў Радзівілаў на адным квадратным мэтры плошча Незалежнасьці яшчэ ня ведала

Размова на Нямізе












траўня 25, 2009 at 10:03
а на семейном фото – это ее внуки или правнуки или так, с боку припеку?
траўня 25, 2009 at 11:55
Дык у замак вы вазілі сям’ю Радзівілаў?
траўня 25, 2009 at 15:28
A ja ŭsio da waspana siońnia datelefanawacca namahajusia : )
–
Andrej Wojsłaŭ Mikałajeŭ-Paszkiewicz
траўня 25, 2009 at 15:32
Ці плянуюцца сустрэчы хоць з кімсьці з афіцыйных асобаў?
траўня 25, 2009 at 15:49
Дзякуй за цікавы рэпартаж !
Чакаю працяга пора вандроўку ў Мір і Нясвіж.
Як там кніга пра Радзівілаў прадвігаецца ?
траўня 25, 2009 at 16:03
Можно ли как-то вас всех сопровождать, делая фоторепортаж?
мой контакт – +37529 6475457. Антон.
траўня 25, 2009 at 16:33
Малайчынка, Глеб!
Цудоўна зроблена.
Запісаць бы гісторыю роду з вуснаў князёўны…
траўня 25, 2009 at 17:47
Уразіла тое, што на некаторай інтэрнэт старонцы… прэсавай здаецца прайшла інфармацыя, што Міністэрства зацікавілася гэтым візітам і прапанавала мікрааўтобус каб сустрэць Радзівілаў… але за грошы саміх Радзівілаў. Было вельмі крыўдна за краіну і міністраў нашых.
траўня 26, 2009 at 00:18
Альбрэхт быў хіба перадпошні уладарь замка
траўня 26, 2009 at 00:43
Глеб! Вы с ней вместе просто потрясающие!
траўня 26, 2009 at 06:55
как я понял князевне в нашей республике понравилось, а вот остальным Радзивилам?
траўня 26, 2009 at 13:39
Глеб! Ты малайчына! Робіш добрую справу! Ганаруся табой:)
траўня 26, 2009 at 15:00
Учора ў навінах АНТ бачыла сюжэт пра прыезд князёўны. Увесь час яе суправаджаў хлопец, які тут піша :”Цяпер, нарэшце, магу раскрыць сакрэт, чым я займаўся апошнія тры тыдні. У супрацы з польскай амбасадай мы актыўна рыхтавалі візыт князёў Радзівілаў у Беларусь”. На жаль, ніхто не выказаў падзяку…