it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 13

0015

Як вядома, да сярэдзіны 1830-х гадоў ардынацыя нашых Радзівілаў называлася Нясвіжская і Алыцкая. Алыка -- мястэчка на Валыні (Украіна), дзе тамтэйшая рэзідэнцыя Радзівілаў захавалася і зараз. Гэта больш за 500 км ад Менску, таму там бываў мала хто зь беларусаў. Эксклюзыўны фотарэпартаж на www.labadzenka.by!..

(больш за 30 фота)


0024

Алыка закладзеная ў 1558 годзе, перабудаваная ў 1702. Немаведама, як яна выглядала спачатку, але тое, што дайшло да нас сёньня, вельмі падобнае па архітэктурных формах і дэкору да Нясьвіжу. Хіба што паверхаў меней.

0035

Зараз у Алыцы, па добрым савецкім звычаі, вар'ятня. Зрэшты, гэта і не дае замку разваліцца канчаткова.

0045

Адразу за брамай бачым магутныя сьцены

0055

Галоўная брама, выглядае, была перабудаваная. Бо вежа ну ніяк не стасуецца з астатнім аб'ёмам. Але сто гадоў таму (ёсьць фота) яна ўжо выглядала так.

0065

Правы (калі стаяць тварам да брамы) корпус

0075

Левы прыбрамны корпус

0084

Брамная вежа зьблізу

0094

У Алыцы, у адрозьненьне ад Нясьвіжу, выдатна захаваліся магутнейшыя абарончыя збудаваньні -- 4 бастыёны на кожным рагу палаца. Сёньня яны выглядаюць ці не цікавей за сам палац.

0104

Палац і брама з вонкавага боку

0113

Від на брамны корпус з бастыёну

0123

Унутры бастыёну. Такой рамантыкі тут багата

0133

Від на бастыён зьверху

0143

Від на палац з бастыёну

0152

Радзівілы ўмелі выбіраць месца для рэзыдэнцыі...

0162

Магутная кладка захавалася ў прыстойным стане

0172

Вонкавая лесьвіца на валы

0181

Вежа з зусім ужо казачным сканчэньнем

0191

Правы сымэтрычны прыбрамны корпус быў разбураны камуністамі. У аб'ёме першага паверха ўтвораная кацельная

020

Левы бастыён

0211

У ягоных таўшчэзных сьценах хапае таямнічых адтулінаў

022

Пад зямлю ідуць ня меньш таямнічыя памяшканьні

023

Дзе можна заблукаць безь ліхтарыка

025

Яшчэ адное сьведчаньне таго, што брама была перабудаваная -- роўная, без скляпеньняў, столь і аляпаватыя падпорныя слупы

026

Правы корпус зь іншага боку

027

Дахоўка, выглядае, старая

029

Звонку палаца сушацца матрацы з вар'ятні

030

Від ад галоўнага корпуса

img_4170

Сам галоўны корпус страціў вежу і ўвесь дэкор

0311

Складаныя аб'ёмы палаца ўтварылі такі вось цікавы ўнутраны дворык

032

На сьценах палаца паціху расьце лес

033

А ў падзямельлях бастыёнаў (тут вельмі халодна!) захоўваецца бульба

034

Від з боку мястэчка

035

Алыка -- яшчэ адзін напамін пра наш магутны род Радзівілаў.

Тэгі: , , ,