it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 10

ajcyna-blog
Сябры!

Выйшла з друку новая кніга Уладзіміра Арлова "Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі". Яна багата аздобленая малюнкамі выбітнага беларуская мастака Паўла Татарнікава. Праца над кнігай трывала амаль шэсць гадоў. Кніга будзе мець дзве часткі (пакуль ідзе гаворка толькі пра першую) -- і практычна адразу пасля выхаду стала бестселерам. Першы наклад практычна распрададзены за месяц.

Калі параўноўваць з іншымі кнігамі Арлова, то можна сказаць, што гэта -- "Краіна Беларусь" для дзяцей і падлеткаў. Або -- што гэта пашыраная і дапоўненая кніга "Адкуль наш род".

Бясспрэчна адно -- гэтая кніга мусіць быць у кожнай беларускай сям'і. Бо будучыня нацыі магчымая тады, калі яна ўспамінае сваю гісторыю.

Прадмова Уладзіміра Арлова да кнігі
Дарагія чытачы! Вы трымаеце ў руках незвычайную кнігу. Такое выданне, прысвечанае мінуламу Беларусі і адрасаванае найперш юным чытачам, з’явілася ўпершыню. Яно выходзіць у дзвюх частках і ахоплівае гісторыю нашай краіны ад з’яўлення на ёй старажытнага чалавека да аднаўлення беларускай незалежнасці на пачатку 1990-х гадоў.
Чытаючы першую частку кнігі, вы здзейсніце захапляльнае падарожжа ў часе. З Полацкай зямлі эпохі Рагвалода і Рагнеды, Усяслава Чарадзея і Еўфрасінні вы трапіце ў іншыя  старажытнабеларускія княствы – Смаленскае і Тураўскае, а затым – у Вялікае Княства Літоўскае. У гэтай магутнай дзяржаве, якая ў часы росквіту распасціралася ад Балтыйскага да Чорнага мора, панавала беларуская культура, а нашая мова была дзяржаўнаю. На ёй гаварылі вялікія князі ды магнаты, на ёй пісалі законы і вялі дыпламатычнае ліставанне, складалі летапісы і друкавалі кнігі.
Вас чакае сустрэча з выдатнымі гістарычнымі асобамі, сярод якіх вялікія князі Альгерд і Вітаўт, канцлер Леў Сапега, найвышэйшыя гетманы Канстанцін Астрожскі, Ян Кароль Хадкевіч і Януш
Радзівіл, паэт Мікола Гусоўскі і вынаходнік Казімір Семяновіч, асветнікі Сімяон Полацкі і Галляш Капіевіч, паўстанцкія правадыры Тадэвуш Касцюшка і Якуб Ясінскі.
Кніга прывядзе вас у палац магната і ў хату простага беларуса-ліцьвіна. Яна дазволіць стаць поплеч з абаронцамі Айчыны на палях Грунвальдскай, Клецкай, Аршанскай бітваў. Дасць магчымасць
наведаць рыцарскі турнір у Вільні і зазірнуць у друкарню Францішка Скарыны. Вы даведаецеся, як выглядалі старадаўнія беларускія гарады, якія непазнавальна змянілі сваё аблічча.
Усё гэта сталася магчымым дзякуючы надзвычай багатаму ілюстраванню кнігі. Змешчаныя на яе старонках малюнкі і найперш панарамныя ілюстрацыі-разгорты – не плён фантазіі мастака. Каб
зрабіць іх, трэба было вывучаць раскопкі гарадоў і замкаў, музейныя рэчы, архітэктурныя планы, старадаўнія гравюры, раіцца з спецыялістамі ў ваеннай гісторыі і даўнейшай культуры.
Разам з мастаком вы падыдзеце да толькі што збудаванага ў Полацку Сафійскага сабора, спыніцеся перад Магілёўскай ратушай і знакамітай Мікалаеўскай царквой у Берасці, наведаеце легендарныя
Наваградскі, Крэўскі, Гарадзенскі і Смалянскі замкі.
Кніга падаруе вам дотык да жывой беларускай гісторыі.

5 1 2 3 4

Кніга мае вялікі фармат (21,8*29 см), 223 старонкі, цвёрдую вокладку.

Кошт адной кнігі складзе 49 рублёў (самавываз ў цэнтры Менску).

Набыць у любы зручны для вас час у краме symbal.by: https://symbal.by/t/460-kniha-arlou/

Кнігу можна ў працоўны час забраць самавывазам. Але абавязкова тэлефануйце туды, перад тым, як ехаць, бо кнігі хутка разбіраюць.

Кантакты крамы “Сымбаль.бай”:

+375 (29) 177-35-18 (velcom)

+375 (33) 357-35-18 (МТС)

пр-т Незалежнасці 58, 4 паверх, офіс 430 (злева ад ЦУМа ў Маскоўска-Венскім гандлёвым цэнтры).

Калі ласка, хто хоча замовіць з дастаўкай за мяжу, гэта можна ЗРАБІЦЬ ТУТ

Зірнуць на ілюстрацыі з кнігі можна ТУТ

Кошт з паштовай дастаўкай па ўсё Беларусі -- 52 рублі.

Каб замовіць кнігу, калі ласка, запоўніце ніжэйшую форму.

 

Імя (Абавязкова)

Імя па бацьку (Абавязкова)

Прозвішча (Абавязкова)

Ваш e-mail (Абавязкова)

Колькасць асобнікаў:

Паштовы адрас:

Індэкс

Вобласць

Раён

Населены пункт

Вуліца

Дом (калі ёсць корпус -- то пішыце і корпус)

Кватэра

Тэлефон

Заўвагі