it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 12

На новай купюры ў 100 рублёў выяўлены Нясвіжскі замак Радзівілаў -- перліна беларускай архітэктуры, аб'ект са спісу UNESCO.

n001
Напачатку -- прыкол. Купюры надрукаваныя ў 2009 годзе. Таму купал на замкавай вежы (які быў прызнаны памылковым) намаляваны так:

n002

Тады ён і напраўду выглядаў так:

n005

Аднак у 2012 годзе, перад адкрыццём, купал замянілі на правільны. Цяпер ён выглядае так:

n3

Гэта ўсё яшчэ можна зразумець і патлумачыць.

Аднак прыгледзімся да ўсходняй галерэі (на малюнку гэты корпус злева ад галоўнага):

n003

У рэальнасці ён выглядае (апошнія 250 гадоў) так:

n004

Пяць вокнаў пераўтварыліся ў чатырнаццаць!

З заходняй галерэяй (якую цалкам зруйнавалі ў працэсе "рэстаўрацыі") таксама праблемы.

Выгляд на купюры:

n008

Выгляд у рэальнасці (фота Віктара Малышчыца):

n007

У ніжнім шэрагу ўзніклі два вялікія акны, а арка-праход знікла ўвогуле! Верхні шэраг застаўся фальш-вокнамі, хоць у часе рэстаўрацыі іх перарабілі на сапраўдныя.

Да драбязы кшталту колькасці комінаў і мансардных акенак чапляцца ўжо не буду )

Што скажа Нацбанк на такія грубыя памылкі на новай банкноце?..