it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 28

traktar1
гэта -- Менскі трактарны завод. кропачкі вакол яго -- тысячы трактароў. я ня ведаю, калі абнаўлялася гэтая частка гуглмапы, але сытуацыя ўжо вельмі даўно не зьмяняецца: на папярэднім абнаўленьні было тое самае.

калі тут ёсьць эканамісты, патлумачце толькі адно: калі вакол завода стаіць СТОЛЬКІ гатовай прадукцыі, ЧАМУ ЁН НЕ СПЫНЯЕЦЦА? бо людзям трэба нечым займацца, каб атрымліваць заробак? бо мы ганарымся, што захавалі заводы? бо эканоміка ў нас -- ня колькі прадалі, а колькі зрабілі?..

а чаго трактары не бяруць, я і сам здагадваюся. непадалёк майго лецішча ёсьць ферма. дык вось, фермер набыў сабе не трактар "беларусь", а амерыканскі трактар "джон дзір", які ў разы даражэйшы. непатрыёт? а можа, проста грошы лічыць умее?..
(НІЖЭЙ -- БУЙНЕЙШЫЯ ФОТКІ)

traktar2

traktar3

traktar4

traktar5

traktar6

Тэгі: