it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 25

hilm-5Мы называем гэта “Беларусь”, яны называюць “клачок землі”.Мы спяваем “Я нарадзіўся тут”, яны – “Широка страна моя родная”. Мы называем гэта “паўстанне Кастуся Каліноўскага”, яны – “польский мятеж”. Мы кажам “Мураўёў-вешальнік”, яны – “талантливый администратор”. Мы называем гэта “бальшавіцкі тэрор”, яны – “это наша история”. Мы называем гэта “этнацыд”, яны – “перегибы на местах”. Мы называем гэта “народны мемарыял у Курапатах”, яны – “Бульбашъ холл”. Мы кажам “страшная трагедыя другой сусветнай вайны”, яны кажуць “великая победа советского народа в Великой отечественной войне”. Мы кажам “агульнаеўрапейская гісторыя”, яны “линия Сталина”. Мы называем гэта“права на памяць”, яны – “несанкционированный митинг”. Мы кажам “кніжкі па гісторыі”, яны кажуць – “экстремистские издания”. Мы ўсклікаем “Жыве Беларусь!”, яны кажуць – “размахивал руками, ругалсяматом и выкрикивал антиправительственные лозунги”. Мы называем гэта “наш бел-чырвона-белы сцяг”, яны – “назарегистрированная символика”. Мы называем гэта “дыктатура”, яны кажуць “За стабильную Беларусь!”.

Мы кажам “выбарны парламент”, яны кажуць “каждая кухарка должна управлять государством”. Мы кажам “недзяржаўныя грамадскія арганізацыі”, яны кажуць “пятая колонна”. Мы кажам “незалежная прэса”, яны кажуць “нячэсныя журналісты”. Мы пішам “у нас значныя праблемы”, яны кажуць “дискредитация Республики Беларусь”. Мы кажам “Беларусь у Еўропу!”, яны кажуць “мы за цивилизованным миром наш народ не поведём”.

Мы называем гэта “чарнобыльская трагедыя”, яны – “мирный атом”. Мы кажам “Астравецкая атамная станцыя – гэта злачынства!”, яны кажуць “создание новых рабочих мест – это хорошо”. Мы кажам “роўныя магчымасці на выбарах”, яны – “избирательные комиссии сформированы их опытных людей”. Мы кажам: “фальсіфікацыя выбараў”, яны кажуць “наблюдатели от СНГ нарушений не зафиксировали”. Мы кажам “мясцовае самакіраванне”, яны – “вертикаль и генерал-губернаторы”. Мы кажам “самабытнасць мястэчак”, яны кажуць “развитие агрогородков”. Мы кажам “гаспадарчы крызіс”, яны – “скачок тигра”. Мы кажам “развіваць малое і сярэдняе прадпрымальніцтва”, яны – “давить, как вшивых блох”. Мы кажам “новае прыгоннае права”, яны – “контрактная система”. Мы кажам “мадэрнізацыя эканомікі”, яны – “пятилетку в четыре года”. Мы кажам “шматвектарнасць развіцця”, яны – “мы расшырым плашчадя, увеличым машчнастя”. Мы кажам “Балтыйска-чарнаморскі звяз”, яны – “А у нас российский газ і Каракас”. Мы кажам “нацыянальная ідэя”, яны кажуць “чарка і шкварка”.

Мы кажам “Віфлеемская зорка”, яны кажуць – “звёздочка октябрят”, мы кажам “Хрыстос Уваскрос!”, яны адказваюць “Нам уже доложили”. Мы кажам “шматканфесійная краіна”, яны кажуць “государство и церковь едины”. Мы кажам “Не – смяротнаму пакаранню!”, яны кажуць “террористический акт раскрыт рекордно быстро”.

Мы кажам “бязвізавы ўезд”, яны – “единое таможенное пространство”. Мы кажам “адкрытасць межаў”, яны кажуць “редкая птица долетит до середины Буга”. Мы кажам “матчына мова”, яны – “великий и могучий”. Мы называем гэта “знішчэнне беларускай мовы”, яны – “равноправиедвух государственных языков”. Мы кажам “ахова помнікаў архітэктуры”, яны кажуць “упорядочение территории”. Мы кажам “старая брукаванка”, яны – “новая губернаторская плитка”. Мы кажам “талака”, яны “ленинский субботник”. Мы кажам “давайце паставім хоць адзін помнік Льву Сапегу”, яны – “У нас есть много памятников Ленину”. Мы кажам “беларускі тэатр”, яны кажуць “Славянский базар”. Мы кажам “п’яны мужык”, яны – “неустановленное лицо предположительно мужского пола, вероятно находящееся в состоянии алкогольного опьянения”…

У нас вельмі розныя мовы, светагляды і разуменні. І як нам далей жыць у такой краіне?..

перадрук адсюль

Тэгі: