it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 21

IMG_4141

піша настаўнік Сяргей Я.

Добры дзень!
У гэтым годзе пашчасціла выкладаць геаграфію і біялогію ў беларускамоўнай школе.
Узнікла шмат пытанняў, што датычацца мовы.
У падручніках шмат недарэчнасцяў, такіх як, напрыклад, "апаснасць", а таксама як норма даюцца тэрміны "мінута, скорасць, граніца, сіла (не толькі як фізічная адзінка)".
Не так даўно з вучнямі разглядалі табліцу з раслінамі "чай і кофе".
Узніклі пытанні:
1) як правільна ўжываць вышэй азначаныя тэрміны? Ці правільна я замяняю іх словамі :хвіліна, хуткасць, мяжа, моц? Ці могуць быць ужыты "рускія аналагі"?
2) як па-беларуску правільна называць расліны (а не напоі) "чай, кофе"?
Дзякуй!

спадар Сяргей, вітаю!

па сутнасьці. савецкія рэформы мовы нанесьлі ёй, мове, непапраўную шкоду. пачынаючы ад 1930-х гадоў у слоўніках легалізоўваліся калькі з расейскай, а беларускія словы выцясьняліся, адсоўваліся на задні плян ці ўвогуле выкідаліся.

1. не зважайце на лухту. кажыце -- хвіліна, хуткасьць, мяжа, моц. гэта абсалютныя сінонімы з прыведзенымі калькамі, гэта засьведчыць любы слоўнік. дзецям тлумачце, што падручнік узяў гэтую лексіку яшчэ з савецкага часу, і што па-беларуску будзе ня так.
2. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002 год) дае нам пэўнасьць: "кофе" і "кава" -- абсалютныя сінонімы (і як расьліна, і як напой). наконт гарбаты хітрэй. "гарбата" там тлумачыцца як чай з пазнакай у дужках "уст." (устарэлае -- нават тут яны не ўжываюць формы "састарэлае"!). аднак мы з вамі ведаем: ніякае яно не састарэлае, а аўтар -- мудак. значыцца, усе значэньні слова "чай" пераносяцца на гарбату! выснова: ужывайце гарбата і кава, а не чай і кофе ))

посьпехаў!

ГЛ

Тэгі: