it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 16

Мяне заўсёды бянтэжыць чуць, што “Беларусь – маленькая краіна”. Людзі, якія кажуць так – параўноўваюць нас ня іначай, як з Расеяй. Але ж мы ведаем, што Эўропа сканчаецца ў Воршы (ну мааааксымум -- у Смаленску) 😉
Каб унесьці для сябе пэўнасьць, я вырашыў раскласьці па палічках плошчы эўрапейскіх краінаў адносна Беларусі. Такім чынам.

У свеце Беларусь паводле плошчы на 84-м месцы са 194 краін. Істотна меншыя за нас, напрыклад: Туніс, Грэцыя, Балгарыя, Куба, Ісландыя, Рэспубліка Карэя, Венгрыя, Партугалія, Сербія, ААЭ, Чэхія, Ірландыя, Грузія, Латвія, Літва, Эстонія, Данія, Галандыя, Швейцарыя (меншая за Беларусь у ПЯЦЬ разоў!), Бельгія (меншая за Беларусь у ШЭСЦЬ разоў!), Ізраіль (у ДЗЕСЯЦЬ разоў) і г.д.

З 43 эўрапейскіх краін Беларусь (207,56 тыс. км2) паводле плошчы займае 12 (!) месца.
Большыя за нас: Украіна (603,6) Францыя (547,03), Гішпанія (504,7), Швэцыя (449,9), Нямеччына (357,02), Фінляндыя (337,03), Нарвэгія (324,2), Польшча (312,6), Італія (301,2).
Супастаўныя з намі: Вялікабрытанія (244,8), Румынія (237,5).
Меншыя за нас: Грэцыя (131,9), Балгарыя (110,910).
Удвая меншыя за нас: Ісландыя (103,0), Вугоршчына ( 93,03), Партугалія (92,3), Сэрбія (88,3), Аўстрыя (83,8), Чэхія (78,8).
Утрая меншыя за нас: Ірландыя (70,2), Літва (65,2), Латвія (64,5), Харватыя (56,5).
У чатыры разы меншыя за нас: Боснія і Герцагавіна (51,1), Славакія (48,8), Эстонія (45,2), Данія (43,09).
У пяць разоў меншыя за нас: Нідэрладны (41,5), Швайцарыя (41,2).
У шэсць разоў меншыя за нас: Малдова (33,8), Бэльгія (30,5).
У сем разоў меншая за нас: Албанія (28,7).
У восем разоў меншая за нас: Македонія (25,3).

У дзесяць разоў меншая за нас: Славенія (20,2).
У чатырнаццаць разоў меншая за нас: Чарнагорыя (14,02).
У 82 разы меншы за нас: Люксембург (2,5).
У 442 разы меншая за нас: Андора (0,468).
У 655 разоў меншая за нас: Мальта (0,316).
У 1293 разы меншы за нас: Ліхтэнштэйн (0, 160).
У 3450 разоў меншае за нас: Сан-Марына (0,060).
У 106 000 разоў меншае за нас: Манака (0,00195).
У 470 000 разоў меншы за нас: Ватыкан (0,00044).

Тэгі: