it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 01

сябры, як я пісаў учора, з акцыі "Салідарныя з Барадуліным" засталося каля 30 кніг. гэта значыцца, што 30 несумленных людзей замовілі кнігі, паабяцалі ахвяраваць -- і зьніклі.

адпаведна, зь сёньняшняга дня любую з гэтых кніг можаце забраць вы. ужо паступіла каля 10 замоваў, адпаведна -- у мяне застаецца каля 20 кніг.

ПРАШУ ЗЬВЯРНУЦЬ УВАГУ! усе кнігі ўжо НЕКАМУ ПАДПІСАНЫЯ і НЕ БУДУЦЬ падпісвацца другі раз.

калі некаму з вас трэба кніга з такой цікавай гісторыяй (будзе, што гасьцям распавесьці ))) -- замаўляйце ўжо цяпер на адрас labadzenka@gmail.com

замаўляючы гэтую кнігу, вы:

1. дапамагаеце Рыгору Барадуліну ахвяраваньнем
2. атрымліваеце асобнік з унікальнай гісторыяй
3. пазбаўляеце мяне клопату, што ж рабіць з гэтымі кнігамі.

ахвяраваньне, як і заўжды, -- адвольнае.

атрымаць кнігу і ахвяраваць можна ў 2 спосабы.

1. кнігу я высылаю поштаю, а вы высылаеце ахвяраваньне паштовым пераводам непасрэдна Барадуліну (я даю адрас).
2. забіраеце кнігу ў мяне дома і ахвяроўваеце на месцы.

хоць усе кнігі падпісаныя з імем і прозьвішчам, прозьвішча можна замазаць ))

імёны сустракаюцца такія:
(удакладняйце па пошце -- можа, некаторага ўжо няма)

Арцемій
Андрэй
Сяргей
Яўген
Пётр
Канстанцін
Ульяна
Міхаіл
Ксенія
Арцём
Павел
Паша
Святлана
Віктар
Галіна
Дар'я

Тэгі: