it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 27

Кіраўніцтву

ААТ “Лідахарчканцэнтраты”

Глеба Паўлавіча Лабадзенкі

Вуліца хххх дом хх кв. хх

220015 Мінск

Шаноўнае кіраўніцтва “Лідахарчканцэнтратаў”!

Мне вельмі падабаецца вашая прадукцыя – канцэнтраты гарохавых супоў, а таксама сухія сняданкі “Хрумсцік”.

Аднак не магу зразумець, чаму вы так упарта ігнаруеце беларускую мову? На вашай прадукцыі я не знайшоў ні слова па-беларуску!

Горад Ліда – гэта Беларусь ці Расія? Як можна так не паважаць мову Купалы і Коласа, Багдановіча і Багушэвіча, Быкава і Барадуліна?

Чаму на ўпакоўцы вашых “Хрумсцікаў” я знайшоў надпісы па руску, па-англійску, па-нямецку, па-латышску, па-літоўску, па польску – на ўсіх мовах, толькі не па-беларуску! Я разумею – такія патрабаванні краін, у якія вы прадаеце сваю прадукцыю. А на сваю краіну, на сваю мову што – напляваць можна?

Хочаце, я ўгадаю, што вы адкажаце? Што паводле правілаў у нас 2 дзяржаўныя мовы, і вы на якой хочаце, на такой і пішаце. І нічога пры гэтым не парушаеце. Але ці не парушаеце вы культуру, гісторыю і духоўнасць гэтай зямлі?

Прашу даць мне канкрэтны і праўдзівы адказ: чаму вашае прадпрыемства цураецца і пазбягае беларускай мовы? У выпадку фармальнай адпіскі звярнуся з гэтым пытаннем у вашую кіруючую арганізацыю – канцэрн “Белдзяржхарчпрам”.

Адказ прашу даць ва ўстаноўлены законам тэрмін і па-беларуску (ў адпаведнасці з п. 18 закона "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў", прыняты 18 ліпеня 2011 г. (№ 300-З).

 

P.S. У выпадку, калі вы вырашыце павярнуцца тварам да беларускай мовы і не выглядаць як правінцыйнае расійскае прадпрыемства – я гатовы бясплатна перакласці для вас усю неабходную інфармацыю на беларускую мову.

Дата                                                            Подпіс

РАЗДРУКУЙ І ДАШЛІ!

ААТ "Лідахарчканцэнтраты"

вул Таўлая, 11

231300 Ліда

Гарадзенская в-ць

СПАМПАВАЦЬ ФАЙЛАМ WORD

карцінка: budzma.org

Тэгі: