it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 26

тэлефанаваў сёньня "лебядзіны бацька" Ўладзімер Вашкевіч.

распавёў, што быў сёньня ў Ждановічах, там засталося зімаваць 64 вяльможныя птушкі. кажа, што як ударыў мароз, палонка стала замярзаць, цяпер яна зусім маленькая -- птушак трэба ратаваць!

у МНС мне сказалі, што гэта ўжо юрысдыкцыя раённай службы -- буду заўтра дазвоньвацца да іх.

хто можа -- пакарміце птушак, калі ласка!

Пазначце сабе мабільнік Уладзіміра Іванавіча – і дапамажыце:  (8.029) 336-98-33. Ён – чалавек з добрым сэрцам, але са звычайнай пенсіяй. Аднаму яму не ўратаваць шляхетных птушак.

КАМЕНТАР СПЕЦЫЯЛІСТА

“Без нас яны загінуць!”

Аляксандр ВІНЧЭЎСКІ, вядомы беларускі арнітолаг:

-- Мы, людзі, самі разбэсцілі гэтых птушак, кормячы іх увосень. Вось яны і не паляцелі ў вырай, калі і тут ежа знайшлася. Аднак цяпер яны без нас сапраўды загінуць. І не ад марозу, а ад голаду. Бо калі птушка добра харчуецца, усе працэсы ў арганізме адбываюцца добра – яна сама абароніць сябе ад марозу. Таму сапраўды – давайце падтрымаем іх! Нагадваю, аднак, што лебедзяў нельга карміць чорным хлебам і пярлоўкай – гэта нашкодзіць іх здароўю!..

СХЕМА ДАЕЗДУ

схема вядзе ад праспекту Машэрава, як праедзеце міма Мінск-арэны да кальцавой, можаце арыентавацца па ёй

ГЛЯДЗЕЦЬ СХЕМУ БОЛЬШАГА ПАМЕРУ

пазамінулагодняя самаробная схема. актуальная і цяпер

пазамінулагоднія матэр'ялы на гэтую тэмку чытаць ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі: ,