it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 26

* дзякую 646 удзельнікам акцыі!

* дзякую маёй жонцы за цярпеньне!

* дзякую Натальлі Давыдзенцы, якая дапамагала дзядзьку Рыгору з падпісваньнем кніг: дыктавала, падавала кнігі, спакоўвала іх! гэта -- палова працы!

* дзякую ўсім, хто распаўсюджваў інфармацыю ў СМІ, блогах і сацсетках. бяз гэтага столькі людзей не адгукнуліся б! (дарэчы, вы заўважылі, які сайт адзін не надрукаваў ні слова пра акцыю?..)

* дзякую Партыі БНФ за прадстаўленае памяшканьне сядзібы, дзе адбываліся раздачы кніг! Яны -- адзіныя, хто адгукнуліся!

* дзякую Маладому Фронту за дапамогу ў раздаваньні!

* дзякую Аляксею Кульбіцкаму за апэратыўны выраб паштовак для акцыі!

* дзякую Алесю Мазаніку, Сяргею Шапрану, Аляксею Мінчонку, Уладзімеру Сіўчыкаву, Барысу Пастарнаку, Яўгеніі Пастарнак, Юліі Катаржынскай!


у рэшце маю каля 70 кніг -- гэта вельмі добры адсотак ад агульнай колькасьці (10,7%). нехта забярэ днямі, некаму вышлю ў іншы горад, хтосьці цяпер за мяжой. аднак практычна ўсе адгукнуліся. хоць ёсьць і такія, хто кнігу замовіў -- і цішыня. калі цягам месяца не забяруць -- выстаўлю на аўкцыён! )))

як я пісаў, у плянах -- арганізаваць вечарыну для ўдзельнікаў акцыі, дзе будзе сам Рыгор Барадулін. ёсьць ідэі наконт памяшканьня?

і напрыканцы -- тэматычная апытанка.

Ці возьмеце Вы ўдзел у падобнай акцыі дапамогі іншым пісьменьнікам?

View Results

Loading ... Loading ...
Тэгі: