it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 08

ДЗЯКУЙ УСІМ! АКЦЫЯ СКОНЧАНАЯ!

сябры, у 2008 годзе мы з вамі правялі шыкоўную акцыю салідарнасьці з народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным. у акцыі тады ўзяло ўдзел некалькі соцень чалавек, было распаўсюджана пад 500 кніг, сабраная істотная дапамога дзядзьку Рыгору.

з таго часу сытуацыя не зьмянілася, таму настаў час паўтарыць гэтую акцыю салідарнасьці з Рыгорам Барадуліным, а значыцца -- зь беларускай літаратурай у ягонай асобе, зь беларушчынай.

як і тады, паўтаруся:

1. Рыгор Барадулін не прасіў пра гэта, гэта мая ініцыятыва, якую я ажыцьцяўляю зь ягонага дазволу.

2. акцыя праводзіцца не таму, што Рыгору Барадуліну "няма чаго есьці" (як гэта спрабавала выставіць адная вар'ятка мінулы раз), а таму, што паэт жыве сьціпла, за званьне народнага атрымлівае даплату 105 тысяч рублёў. і калі мы можам выказаць яму сваю любоў і падзяку ня толькі на словах -- чаму гэтага не зрабіць?

3. гэта -- не акцыя па продажы кніг. вы складаеце ахвяраваньне, а за гэта атрымліваеце ў падарунак кнігу з аўтографам Рыгора Барадуліна.

такім чынам, умовы акцыі.

- у дзядзькі Рыгора назьбіралася каля 200 розных кніг зь ліку тых, што выходзілі апошнім часам.

- акцыя будзе праводзіцца пакуль ня скончацца гэтыя кнігі

- схема ўдзелу такая:

вы дасылаеце мэйл на адрас labadzenka@gmail.com са сваім намерам (тэма ліста "Барадулін-акцыя"), дзе пазначаеце:

ДЗЯКУЙ УСІМ! АКЦЫЯ СКОНЧАНАЯ!

*сваё імя і прозьвішча (каму падпісваць)

*свой мэйл

*свой мабільны тэлефон

* памер свайго ахвяраваньня.

ДАДЗЕНЫЯ НІДЗЕ НЕ ПУБЛІКУЮЦЦА І НЕ ВЫСТАЎЛЯЮЦЦА

- атрымаўшы ваш мэйл, я паведамляю дадатковыя ўмовы -- як можна зьдзейсьніць ахвяраваньне.

- па меры правядзеньня акцыі Рыгор Барадулін будзе падпісваць кнігі. як толькі кнігі скончацца -- кожны ўдзельнік атрымае ліст з пазнакай, як можна забраць кнігу. як і мінулы раз, кнігі будуць раздавацца цэнтралізавана -- у пэўны час у пэўным месцы.

- памер ахвяраваньня -- асабістая справа кожнага. улічваючы цяперашнія курсы даляра і эканамічныя ўмовы, пажаданы памер -- ад 50 тысяч. пры такім разьліку ўдасца сабраць больш-менш прыстойную суму на некаторы час. аднак гэта ня значыцца, што калі ў вас ёсьць магчымасьць скласьці толькі 20 тысяч, то вам будзе адмоўлена.

памятайце, што акцыя мае 2 мэты:

- выказаць салідарнасьць любімаму паэту

- сабраць яму найбольшую дапамогу

 

любыя пытаньні мне можна задаць праз мэйл labadzenka@gmail.com ці скайп labadzenka

КНІГІ, ВЫСТАЎЛЕНЫЯ НА АКЦЫЮ:

УВАГА! КНІГІ, ЯКІЯ БЫЛІ ПРАПАНАВАНЫЯ НА АКЦЫЮ, УЖО СКОНЧЫЛІСЯ.

АЛЕ Ў ДЗЯДЗЬКІ РЫГОРА ЁСЬЦЬ БОЛЬШ ЗА 300 КНІГ, ЯКІЯ ВЫХОДЗІЛІ Ў 1970-Я -- 1990-Я ГАДЫ.

ТАМУ Ў ЗАЯЎЦЫ НЕ ПАЗНАЧАЙЦЕ НАЗВУ КНІГІ -- РЫГОР БАРАДУЛІН ПАДПІША ВАМ ЛЮБУЮ З ТЫХ НА СВОЙ ПОГЛЯД.

ТАМ -- САПРАЎДНЫЯ РАРЫТЭТЫ!

  як прайшоў першы дзень акцыі, чытайце ТУТ

пра акцыю 2008 году можна пачытаць тут:

http://labadzenka.by/?p=1067

http://labadzenka.by/?p=1077

http://labadzenka.by/?p=1074

http://labadzenka.by/?p=1078

http://labadzenka.by/?p=1089

http://labadzenka.by/?p=1092

http://labadzenka.by/?p=1100

http://labadzenka.by/?p=1102

http://labadzenka.by/?p=1116

Тэгі:

18,334 праглядаў