it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 01

у рубрыку Навіны блога ад чытачкі Прамяністая паступіла абвестка нуступнага зьместу:

 

Добры час сутак! Вельмі хочацца падзяліцца навіной з Вашым блогам:

Гомельская філія ТБМ была адроджаная ў сярэдзіне 2009 г групай маладых і неабыякавых людзей. З таго часу мы рэгулярна ладзім культурныя мерапрымствы (экскурсіі, конкурсы, імпрэзы). Чарговым праектам стала стварэнне інфармацыйнага рэсурса, прысвечанага асвятленню культурных і грамадскіх падзеяў рэгіёна. Сайт kli4nik.info ўтрымлівае не толькі інфармацыю, накіраваную на пашырэнне магчымасці ўдзелу ў мясцовых ініцыятывах і мерапрыемствах, але і аналітыку. Падзяліцца сваімі ўражаннямі і меркаваннямі вы можаце па адрасе gomeltbm@gmail.com і, безумоўна, на самім kli4nik.info.

гэта хутчэй не навіна, а абвестка, але было б так здорава пабачыць яе на labadzenka.by. Дзякуй за ўвагу!

 

дасылайце і вы абвесткі падобнага зьместу! беларус беларуса мусіць ведаць!

Тэгі: