it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 09

мой прадзед капітан Рыгор Сьцяпанавіч Лабадзенка (1904 -- 1942) быў танкістам, камандзірам матастралковага пулямётнага баталёна 131 танкавай брыгады. ён згарэў у танку пад Сталінградам 25 траўня 1942 года. яго не знайшлі (не шукалі?) -- таму напісалі "прапаў бязь вестак". такую пахаронку атрымала і ягоная жонка, мая прабабуля Вольга Мітрафанаўна Лабадзенка (Доўгая).

гэтае паведамленьне аб зьніклых бязь вестак я знайшоў на сайце расейскага таварыства "Мемарыял".

сайт унікальны, бо там ня толькі можна знайсьці сваякоў, аднак і прагледзець (захаваць) адсканаваныя дакумэнты. гэта напраўду тытанічная праца, і рэспэкт таму, хто гэта задумаў і зьдзейсьніў. агулам там каля 28 мільёнаў запісаў пра забітых і зьніклых у часе вайны.

у сёньняшні дзень нехта тупа вешае імпэрскую аранжава-чорную стужку, а я раю знайсьці на гэтым сайце сваіх продкаў і ушанаваць іх памяць.

вытрымка з дакумента аб стратах, складзеным камандзірам 130 танкавай брыгады 26 ліпеня 1942 года.

вытрымка з кнігі "Памяць"

ОБД Мемориал

Падзяліцца

Тэгі: