it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 22

позна-позна ўвечары вярталіся з жонкай дадому. як раптам бачым -- ля суседняга дома (Бельскага, 47, друг іпад'езд) стаіць міліцэйскі уазік, а двое... міліцыянтаў хапаюць нейкага хлопца і пачынаюць яго зьбіваць: нагамі, кулакамі, а потым -- галавой аб машыну...
мы, натуральна, падыйшлі. нам, натуральна, адказалі: ня ваша дзела -- ідзіце куды ішлі.
пры гэтым бедны хлопец маліў іх ня біць яго. цьверджу, што пры гэтым ён не адбіваўся і не брыдкасловіў. яго запіхнулі і павезьлі.

я запісаў бартавы нумар уазіка -- К801.

пазванілі 102, тэлефон давера, мясцовае аддзяленьне міліцыі. прыйшоў сонны мент, якому я напісаў заяву пра тое, што бачыў. ён млява адказаў: "значыт, он сапраціўляўся, не хацеў садзіцца ў машыну".
я пазычыў яму, каб ён аднойчы вось так бяз формы выпіў пляшку піва і патрапіўся сваім калегам.

ня зычу вам нікому і ніколі патрапіць у рукі такой міліцыі. лепш ужо, відаць, якім бандытам.

ілюстрацыя ўзятая з інтэрнэта

Тэгі: