it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 12

КАЛІ ЛАСКА, РАСПАЎСЮДЗЬЦЕ ГЭТУЮ ІНФУ Ў СВАІХ БЛОГАХ!

сябры, мінулагодняя сытуацыя паўтараецца: на вуліцы Маякоўскага зноўку лебедзі ў бядзе.
сяньня пазваніў "лебядзіны бог" Уладзімір Вашкевіч, які ў мінулым годзе падняў на вушы ўвесь горад, каб уратаваць птушак:
-- Зноўку бяда!.. Думаў, адзін спраўлюся, але пенсіі не хапае... Там цяпер стала жыве 14 птушак, часам яшчэ іншыя сюды прылятаюць ці прыплываюць. Я б вельмі прасіў людзей памагчы грашыма ці прадуктамі -- батоны, пшано. Трэба ўратаваць шляхетных птушак!..

Можна і самім прыходзіць карміць птушак. Аднак калі дапамагчы спадару Уладзімеру -- ён можа рабіць гэта раўнамерна, бо жыве побач.

Пазначце сабе мабільнік Уладзіміра Іванавіча – і дапамажыце: (8.029) 336-98-33. Ён – чалавек з добрым сэрцам, але са звычайнай пенсіяй. Аднаму яму не ўратаваць шляхетных птушак.

мой мінулагодні артыкул пра Уладзімера Вашкевіча чытаць ТУТ
партрэты лебедзяў можна паглядзець ТУТ

СХЕМА

Скрыжаваньне Аранскай і Маякоўскага -- гэта дзе Чэрвенскі рынак.

Лебедзі знаходзяцца прыкладна дзе зялёны востраў на мапе. Я заязжаў з вуліцы Аранжарэйнай.

Тэгі: