it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 11


фота Антона Сурапіна, www.Sur.by

такой цікавай і нязвыклай прэзэнтацыі "Ладдзі Роспачы" ў мяне яшчэ не было. кніжны кірмаш -- шумнае месца, прыкладна як шэрагі з фруктамі на Камароўцы. прэзэнтацыя адбывалася на стэндзе "Кніжнага Салону" -- таму задача была прывабіць туды наведнікаў, якім было што паглядець на кірмашы. мяне дапусьцілі да мікрафону ў радыёвузьле, дазволілі зрабіць абвестку. калі я пачаў "увага, экстранае паведамленьне", цётушка ў вузьле напружылася. калі я сказаў, што зараз будзе прэзэнтацыя "галоўнай кнігі кірмашу", яна і ўвогуле напружылася. ёй, пэўна, сказалі, што галоўная кніга -- гэта "Туалецішча" тонкага лірыка Рубінава.

потым ўвага людзей прываблівалася мацюгальнікам (мэгафонам), паычаным нескажудзе, дзякуючы пратэкцыі нескажукаго. Яўген Валошын змог адчуць сябе Лявонам Вольскім на мітынгу, мяне таксама гаварыльня ў мацюгальнік забаўляла, а вось тыя, хто стаяў у першым шэрагу, мабыць, глохлі.

сваёй прэзэнтацыяй мы самі таго ня хочучы перасралі прэзэнтацыю АНдрэю Хадановічу, які якраз у гэты час чытаў вершы на зборным стэндзе нячэсных выдавецтваў. чэснае слова, Андрэю, мы ня ведалі!..

прэзэнтацыя была ня надта доўгай, з паўгадзінкі, бо сама абстаноўка дыктавала такі фармат. калі некаму было некамфортна ў гэтым балагане -- выбачайце!..

Яўген Валошын

Тэгі: