it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 04

я адлятаю – пішыце адрэсу
будзе самотна –
званіце на хатні
я вырываю сябе ад
працэсу
як дарагую
футру ад шатні

сьвечкі і пахі
брук і рэкляму
я занатую ў мэню
тэлефона
горад зьнікае
напэўна, ён самы
чысты
і быццам бы
самы зялёны

горад жадае
друг другу дабранач
шэпча інтымныя словы
на вушка
есьць сімфанічны аркестр
баранкі
а самалёты зьлятаюць
як птушкі

у горадзе гэтым
люстэркі і дахі
могуць даваць
самалётам прастору
карлы і марлы
мухі і бляхі
мышкі і коткі
на маніторы

не нахіляйся
за матузкамі –
лепш распластацца
на ранішнім лёдзе
мой самалёцік
зь мішкамі гамі
горад губляе,
пасьля знаходзіць

2007

Тэгі: