it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 05


Рыгор Барадулін."Узятыя на сьмерць павінны жыць..."

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

СПАМПАВАЦЬ

Дзядзька Рыгор прачытаў гэты верш па тэлефоне заўчора. Я папрасіў дазволу выкласьці яго тут. На маю радасьць, Барадулін падараваў ад рукі перапісаны варыянт і начытаў на мікрафон. Сьпяшаюся падзяліцца, дадаю набраны тэкст. Распаўсюджвайце як найшырэй.

* * *
Ратуй узятых на сьмерць, і няўжо адрачэшся ад вырачаных на згубу?

Прыпавесьці Саламона 24:11

Узятыя на сьмерць павінны жыць.
Яны прыйшлі ў жыцьцё,
Каб цемра зьнікла.
Каб д’яблавы ашчэраныя іклы,
За ганьбу помсьцячы,
Ушчэнт скрышыць.
Дай моцы духу
Ратнікам сьвятла.
Рашучыя ня могуць быць рабамі.
Хай здрайцы ў дол пакоры
Б’юць ілбамі,
Трывацьме непахіснасьці скала.

Не памірае праведная кроў,
Яна ў вяках
Ня ведае сутрыму.
Злу непадлеглую сваю Радзіму
Сьвітальна
Бачаць вочы ваяроў!..

2.І.ІІ                                     Рыгор Барадулін

Тэгі: