it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 02


Дзядзька Рыгор падпісаў у лякарні каля 400 кніг -- і папрасіў перапынку. Па-першае, стаміўся (ён і так малайчынка - столькі кніг падпісаць!). Па-другое, пачалі сварыцца лекары: маўляў, мы яго тут лечым, а вы яму гэтыя кніжкі сотнямі носіце. Я і сам прапаноўваў Дзядзьку Рыгору расьцягнуць падпісваньне па часе, але ён адказаў: "Раз людзі замовілі, трэба ўсім кніжкі падпісаць, каб нікога не пакрыўдзіць".
Такім чынам. Усе замовы, якія паступілі да раніцы 1 лістапада, выкананыя. Замовы, якія прыйшлі пазьней, дзядзька Рыгор выканае ўжо дома, калі выпішацца зь лякарні.
Да таго ж, дома Барадулін разьбярэ сваю шафу з кнігамі -- і адбярэ тыя, якія можна пускаць на акцыю. Таму сачыце за блогам -- чакайце новых кніжак.
І яшчэ. Дзядзька Рыгор перадаваў усім сардэчную падзяку за чульлівасьць і неабыякавасьць.
Я таксама дзякую ўсім, хто адгукнуўся.
Дзякую Мікалаю Тамашэвічу, які дапамагаў нумараваць кнігі, езьдзіў са мной у лякарню да Дзядзькі Рыгора, а затым мужна тры гадзіны мерз на плошчы.
Дзякую Сяргею Шапрану (укладальніку кнігі), які дапамагаў цягаць кнігі з машыны ў лякарню й абратна.
Дзякую Канстанціну, які дапамог на ўласным мікрааўтобусе прывезьці кнігі на плошчу й раздаваць людзям.
Бяз гэтых людзей у мяне нечога б не атрымалася.

Хачу выбачыцца перад людзьмі, з чыімі замовамі я наблытаў. З 400 падпісаных кніг дзьве ці тры штукі не знайшліся. Напэўна, пад шостую раніцу, калі я скончыў апрацоўваць лісты, галава троху дала збой 🙁 Але Рыгор Барадулін абавязкова падпіша Вам кнігі!

Прыкра, што адное вядомае грамадзкае аб'яднаньне, якое месьціцца ў раёне плошчы Перамогі, адмовілася даць памяшканьне на пару гадзін для раздачы кніжак.
Але гэтым нас ня спыніш. Ганьба прафэсыйным беларусам, слава беларусам сапраўдным!

Тэгі: